Папрыгажэюць Юнькі

Общество

У адзін з майскіх дзён уздоўж цэнтральнай вуліцы Юнек кіпела работа. Вучні мясцовай школы на чале з дырэктарам Аляксандрам Кузняцовым, работнікі клуба, бібліятэкі, сельвыканкама разам са старшынёй Вячаславам Врублеўскім садзілі туі.

— Задумак па добраўпарадкаванні шмат, — гаварыў Вячаслаў Людвігавіч. — Пачалі з цэнтральнай дарогі. Неўзабаве прыступім да рамонту дарожнага палатна на дзвюх вясковых вуліцах. Гэту работу выканаюць дарожнікі філіяла “ДЭУ-33”. Навядзенне парадку — справа не аднаго дня і нават месяца. Сіламі толькі мясцовай улады зрабіць усё немагчыма. Таму запрашаю да ўдзелу і вяскоўцаў. Каб жыць было камфортна, трэба працаваць. Пачніце з уласных падворкаў: няхай у агародчыках і каля платоў зацвітуць самыя простыя кветкі, будуць акуратна падстрыжаныя газоны. Чысціню і парадак трэба наводзіць грамадой.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ