Ёсць у каго павучыцца

Сельское хозяйство

Сёння ў навучэнца трэцяга курса Пастаўскага дзяржаўнага каледжа Аляксандра Чыпко, як і ў іншых яго аднакурснікаў, заканчваецца вытворчая практыка. Праходзіў яе з 18 красавіка ў родных мясцінах —  у адкрытым акцыянерным таварыстве «Сцяг Перамогі-агра». Непасрэдны настаўнік — бацька, разам з якім і працуе ў полі: Віктар Іванавіч — на трактары з сеялкай, Аляксандр — на падвозцы насення.

«Цікавасць да тэхнікі Саша праяўляў з маленства, — расказваў бацька. — Для яго не было большай радасці, чым праехаць са мной на трактары ці пакруціць якія жалязякі». » А калі заканчваў школу, то цвёрда ведаў, што далей буду вучыцца толькі на механізатара», — працягваў Аляксандр.

І вучыцца. У каледжы ён атрымлівае спецыяльнасць не толькі трактарыста, але і слесара, вадзіцеля аўтамабіля. У канцы чэрвеня здае выпускныя экзамены, пасля якіх прыступіць ужо да пастаяннай работы ў гаспадарцы, зноў побач з бацькам. Віктар Іванавіч Чыпко — адзін з самых лепшых і вопытных механізатараў ААТ «Сцяг Перамогі-агра», і сыну  ёсць у каго павучыцца і з каго браць прыклад.

Фота Фаіны Касаткінай