З дапамогай гаспадаркі

Сельское хозяйство

Шмат гадоў назад у адкрытым акцыянерным таварыстве «Навасёлкі-Лучай» асабістыя зямельныя ўчасткі вяскоўцаў былі вынесены ў палі севазвароту. Падрыхтоўку глебы і яе ўгнойванне, сяўбу і апрацоўку пасеваў (а гэта бульба і зерневыя) праводзіць гаспадарка, дапамагае і ва ўборцы ўраджаю. За выкананыя работы бярэцца пэўная плата, але ўсё роўна і бульба, і збожжа абыходзяцца людзям намнога танней, чым іх пакупка. Такі метад атрымання ўраджаю пазбаўляе вяскоўцаў немалых клопатаў, якія многім ужо і не па сілах. На гэтым здымку вы бачыце, як вядзецца пасадка бульбы на асабістых участках.

Фаіна Касаткіна