З падарункамі і медалямі

Культура

Напярэдадні Дня Перамогі старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Літвіновіч, ваенны камісар раёна Мікалай Кулік наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Яны павіншавалі іх з надыходзячым святам, уручылі падарункі ад раённага выканаўчага камітэта, раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» і юбілейныя медалі «У азнаменаванне 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь». Аўтар гэтых радкоў пабывала разам з прадстаўнікамі раённай улады ў Варапаеўскім сельсавеце. Там пражываюць Ніна Пятроўна Андрэйчык, Ігнацій Міхайлавіч Мычко, Мікалай Ільіч Лысоў, Іван Паўлавіч Бараноўскі, Уладзімір Ігнацьевіч Заяц, Віктар Мацвеевіч Красоўскі. 

На гэтым здымку віншаванні прымае Віктар Мацвеевіч. Ён у гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў на чыгунцы, рамантаваў не толькі пашкоджаную падчас баявых дзеянняў дарогу, але і вагоны, нарыхтоўваў дровы для цягнікоў — асноўнага сродку сувязі тыла з фронтам.

Чыгунка засталася для ветэрана сэнсам жыцця і ў мірны час. Таму разам з гасцямі з райцэнтра завіталі да ветэрана старшыня прафсаюзнага камітэта дыстанцыі пуці Вера Ушкур і старшыня савета ветэранаў арганізацыі Валянціна Трафімава. Віктар Мацвеевіч быў шчыра рады сустрэчы з былымі калегамі, успамінаў гады працы ў калектыве. Узрост, перажытыя нягоды ваеннага ліхалецця адбі­ліся на здароўі ветэрана. Але ён не страціў пачуцця гумару і аптымізму. 63 гады побач надзейная спадарожніца жыцця Ірына Баляславаўна, часта наведваюцца сын і нявестка, якія таксама працуюць на чыгунцы. У бацькоўскім доме заўсёды радыя прыезду з Вільнюса дачкі.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ

Больше фото в наших группах с соцсетях: 

Одноклассники 

 

ВКонтакте