Анонс

Культура Общество


У Лучаі – парафіяльны фэст

16 мая Каталіцкі Касцёл ушаноўвае святога Андрэя Баболю (1591—1657) — адукаванага тэолага, красамоўнага багаслова, місіянера-падзвіжніка, апекуна беларускага Палесся. Яго любілі вернікі, асцерагаліся прыхільнікі іншых рэлігійных рухаў, таму што ў дыспутах ён заўсёды ўмеў даказаць сваю думку. Урэшце прыняў пакутніцкую смерць, але не адрокся ад сімвалаў сваёй веры, не здрадзіў сваёй рэлігійнай дактрыне.

У лучайскім касцёле ў суботу, 18 мая, адбудзецца парафіяльны фэст у гонар Андрэя Баболі. Удзел у ім прыме біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Падчас святой Імшы ў 16 гадзін ён удзеліць сакрамант бежмавання, звернецца з пастырскім словам да вернікаў.

Ксёндз Яўген Міхайлаў, пробашч лучайскага касцёла



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.