Форма адзення: вышыванка

2018 год — Год малой радзімы Общество

Пачынаючы з 2016-га, у нашай краіне праводзіцца агульнарэспубліканскі праект «Дзень вышыванкі». Яе рознабаковыя мерапрыемствы накіраваныя на папулярызацыю нацыянальных традыцый, пашырэнне духоўнай свядомасці беларусаў, а таксама з’яўляюцца своеасаблівай повяззю пакаленняў.

Напярэдадні культурнай акцыі выконваючая абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Вераніка Казлоўская разам з акты­вісткамі маладзёжнай арганізацыі гімназісткамі Ангелінай і Анжалікай Анісімовіч накіравалася ў ра­дзільнае аддзяленне Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, каб павіншаваць Таццяну Смір­нову з нараджэннем сыночка. На момант нашага візіту жанчына была адзінай матуляй, якая знаходзілася тут з нованароджаным.

— Жадаем поспехаў, радасці, шчасця! Няхай малыш расце здаровым, моцным і прыгожым! — шчыра гаварыла Вераніка Казлоўская. — А праз 14 гадоў чакаем яго ў Беларускім рэспубліканскім саюзе моладзі.

Бодзі (суцэльная кашуль­ка) і чэпчык з беларускім арнаментам, а таксама зялёныя і чырвоныя паветраныя шары — колеру нашага Дзяржаўнага флага — сталі першымі падарункамі для новага жыхара Пастаў, якія ён разам з матуляй атрымаў падчас акцыі «Падары немаўляці вышыванку». Шчаслівая мама дзякавала за віншаванні, гаварыла, што яны сталі для яе прыемнай нечаканасцю.


Вышыванка лічыцца візітнай карткай беларусаў і своеасаблівым сімвалам-абярэгам нацыі. Яна — гімн адвечнаму імкненню нашых продкаў да прыгожага, няўтольнай празе праз тканы і вышыты ўзор выказаць сваё разуменне жыцця, свету, космасу, спеў хвалы ўмелым рукам, светлай, добрай, паэтычнай душы жанчыны, якая яе стварала.


З імем для сыночка матуля і тата яшчэ не вызначыліся. Хлопчык — другое дзіця ў сям’і Таццянны і Аляксея Смірновых. Першым падарункам лёсу для бацькоў стала дачушка Брыгіта. Зараз ёй 16 гадоў.

Не засталіся ўбаку пастаўчане і ад фотаконкурсу «Сэлфі & фота з вышыванкай», абвешчаным БРСМ. Больш за тое, прадставілі на суд журы ўласныя фотаздымкі ва ўсіх намінацыях. А яны былі наступныя: «Фота малыша ў вышыванцы», «Фота закаханых у вышыванцы», «Мая сям’я ў вышыванцы», «Дзяўчаты ў вышыванцы», «Хлопцы ў вышыванцы», «Саюз моладзі ў вышыванцы». Вынікі творчага конкурсу будуць аб’яўленыя падчас святкавання «Дня вышыванкі» ў Мінску. Спадзяёмся, што сярод пераможцаў будуць і работы нашых землякоў.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ
Фота аўтара і Сяргея ВШЫЎКАВА



1 комментарий по теме “Форма адзення: вышыванка

  1. «Вышыванка лічыцца візітнай карткай беларусаў…» если бы не знал, что вышиванки одевают еще десятки народов мира, то поверил бы, что это чисто белорусская разработка. «Дзень вышыванкi» — это хорошо, «духовная свядомасць» — замечательно. Главное в этом деле не перегнуть. Часто бываю на Родине, в Украине. Всё начиналось в 90-е с безобидной вышиваночки, как маркера нац. идентичности. Затем они скакали, требуя вешать тех, кто в «других вышиванках», потом сожгли заживо полсотни «несвядомых» в Одессе. Сейчас там КРОВЬ и ВОЙНА с теми, кто в «других вышиванках». Там вышиванка превратилась в фетиш. Осторожно! с такими атрибутами

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Comments are closed.