Каб горад прыгажэў

Общество

На сесіі раённага Савета дэпутатаў народныя выбраннікі атрымалі дэпутацкія пасведчанні і флаеры з пажаданнямі ад пастаўчан. Напісаць уласнае пасланне, на той момант патэнцыяльным дэпутатам, маглі ўсе жадаючыя падчас ініцыяванай БРСМ акцыі «#Моладзь вырашае!», якая праходзіла з 22 студзеня па 17 лютага.

Такім чынам свае прапановы прадстаўнікам заканадаўчай улады адрасавалі больш за сорак жыхароў райцэнтра. Пераважная большасць пажаданняў датычыла добраўпарадкавання нашага горада: рамонту дарог і тратуараў, узвядзення новых і абуладкавання існуючых дзіцячых пляцовак, асвятлення вуліц і іх азелянення. Паступіла і «бытавое» пытанне. У прыватнасці, некалькі чалавек пажадалі, каб у інтэрнаце каледжа была гарачая вада. Таксама прапаноўвалася павялічыць колькасць забаўляльных мерапрыемстваў для моладзі. Усе звароты будуць разгледжаныя.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.