Навялі парадак у Груздаве

Общество

14 чэрвеня Пастаўшчына падключылася да экалагічнай кампаніі пад лозунгам «Абуладкуем малую радзіму», ініцыяванай Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

— На тэрыторыі Юнькаўскага сельсавета знаходзяцца 56 населеных пунктаў і 33 могілак. І адразу ўсюды парадак навесці немагчыма. Таму мы плануем рабіць гэта паступова сумеснымі намаганнямі, — расказваў старшыня Юнькаўскага сельскага Савета Вячаслаў Врублеўскі. — Хацелася б, каб мясцовыя жыхары таксама прымалі актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні, бо ўсё гэта робіцца для іх камфортнага жыцця.

У гэты дзень у вёсцы Груздава добраўпарадкавалі парк і тэрыторыю каля помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны воінам, грамадзянскія могілкі (праваслаўныя і каталіцкія): скасілі траву, адрамантавалі агароджы, абсталявалі пляцоўкі для часовага захоўвання бытавых адходаў. У груздаўскай царкве з’явіліся новыя ўваходныя дзверы (на здымку). У рамках акцыі ветэрану вайны была аказана дапамога ў нарыхтоўцы дроў на зіму.

Мясцовыя дзіцячы сад, ФАП, магазін і іншыя былі адказныя за ўборку прылеглых тэрыторый сваіх устаноў.

На дапамогу груздаўчанам прыйшлі работнікі ЖКГ Пастаўскага раёна, АБП «Рассвет Пастаўскі», лясгаса і валанцёры.

Тэкст і фота Наталлі Налей



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.