
Паважаныя пастаўчане!
3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Галоўнае свята краіны непарыўна звязана з адной з найважнейшых падзей айчыннай гісторыі — вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яно заваявана подзвігам тых, хто, не шкадуючы свайго жыцця, змагаўся за незалежнасць Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Жыццёвы подзвіг ветэранаў стаў асновай сённяшніх поспехаў Беларусі. Таму ім асаблівыя ўдзячнасць і пашана.
Пакаленне нашчадкаў пераможцаў пабудавала незалежную, суверэнную дзяржаву з эканомікай, якая дынамічна развіваецца, перадавой навукай і багатай культурай. Вялікі ўклад у развіццё краіны ўносіць і наш раён: мадэрнізуюцца прадпрыемствы, узводзіцца жыллё, укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў эканоміцы і сацыяльнай сферы. Дзякуй усім, хто самаадданай, стараннай працай стварае будучыню нашага рэгіёну.
Галоўная наша задача — годна пранесці і перадаць сваім дзецям і ўнукам гістарычную эстафету, атрыманую ад пакалення пераможцаў, захаваць мір і спакой на роднай зямлі. З Днём Незалежнасці, паважаныя землякі, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Моцнага вам здароўя, шчасця, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні.
Сяргей ЧЭПІК, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр КУРТО, старшыня раённага Савета дэпутатаў