Правілы бяспекі ўзгадалі, салодкія падарункі атрымалі

Образование

У рамках акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» ратавальнікі РАНС правялі чарговую сустрэчу з мнагадзетнай сям’ёй. На гэты раз яны завіталі ў госці да пастаўчан Івановых.

У сям’і выхоўваецца шэсць дзяцей. Старэйшаму хлопчыку 14 гадоў, малодшай дзяўчынцы ўсяго 2. Іх матуля ўзнагароджана ордэнам Маці. Яго Святлана Іванова сёлета атрымала з рук Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

— Правільнае выхаванне дзяцей — складаная сістэма, — заўважыў падчас размовы галава сям’і Сяргей Іваноў. — Іх вучобай і выхаваннем займаемся непасрэдна ў сям’і, вялікі ўклад у фарміраванне іх асоб уносяць і выхавальнікі ў дзіцячым садку, настаўнікі ў школе. Мы сур’ёзна абмяркоўваем усе поспехі і няўдачы нашых дзяцей.

— Выхоўваем дзетак у атмасферы любові і ўзаемавыручкі, таму яны заўсёды прыходзяць на дапамогу малодшым і слабым, — дадала маці.

Урок бяспекі ў сям’і правёў часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка аддзела Віктар Жук. Пагаварыць было пра што. Віктар Анатольевіч засяродзіў увагу на тым, як варта дзецям паводзіць сябе падчас летніх канікул дома і на вуліцы, каля вадаёмаў. Была ў яго просьба і да бацькоў — не пакідаць дзяцей без нагляду.

Старэйшыя дзеці з лёгкасцю адказалі на пытанні, па якіх тэлефонных нумарах трэба выклікаць экстранныя службы, што гаварыць дыспетчару, як паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях. Расказалі самі і паабяцалі навучыць малодшых. Дарэчы, у кватэры каля тэлефона ёсць спіс неабходных нумароў, а ў пакоях устаноўлены пажарныя апавяшчальнікі.

Дзецям і іх бацькам ратавальнікі падарылі кнігі ад МНС, маляўнічыя шаблоны для раскладу ўрокаў і закладкі. Затым дружная сям’я сабралася за сталом, каб пачаставацца салодкімі падарункамі, тым больш што была яшчэ адна нагода — завяршэнне навучальнага года.

Аляксандр МУХЛЯ, інспектар Пастаўскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.