Рыбалка па правілах

Общество

Пад такой назвай з 1 па 31 ліпеня на вадаёмах рэспублікі пройдзе прафілактычная акцыя.

Падчас яе работнікі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў сумесна з Дзяржінспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету ўзмоцняць кантроль за захаваннем Правіл вядзення рыбалоўства. Асаблівая ўвага будзе звернута на лоўлю рыбы на кружкі, калабашкі, донкі, на дарожкі з суднаў з рухавікамі, а таксама падтрыманне рыбаловамі належнага санітарнага парадку ў рыбалоўных угоддзях.

У адпаведнасці з правіламі, лавіць рыбу можна з прымяненнем прылад аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў на рыбалова ад 6 да 10, а лоў рыбы з суднаў з рухавіком дазваляецца толькі тым, хто з’яўляецца членам Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Парушальнікі правіл панясуць адміністрацыйную, крымінальную або іншую адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Дзмітрый КРУК, старшыня раённай арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.