Участники ХХІХ Международного фестиваля народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

Культура

Shrustii Multicultural Centre (Индия)

Мультикультурный Центр Shrustii создан в 2005 году как покровитель индийских народных трупп, классических танцевальных ансамблей и театральных форм искусства Индии, отражающих древнее и благородное творчество индийской универсальной культуры. Это своеобразный королевский музей этнического наследия с невероятными танцами, песнями с традиционными музыкальными инструментами, а также ослепительными красочными костюмами.

Артисты центра представляют культуру родного города на международных сценах, организуют местные мероприятия и фестивали, а также посещают подобные в других государствах.

Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча

Аркестр імя I. Жыновіча — адзін з найстарэйшых музычных калектываў Беларусі — створаны ў 1930 г. Менавіта ён заклаў у краіне падмурак развіцця прафесійнага выканання музыкі на народных інструментах. У рэпертуары — апрацоўкі народных песень i танцаў, класічная музыка i творы сучасных кампазітараў. У 1982 г. калектыву прысвоена ганаровае званне «акадэмічны». Знакаміты аркестр даў тысячы канцэртаў у Беларусі, на прасторы былога СССР і за мяжой. З поспехам выступае i сёння.

Калектыў упэўнена крочыць у нагу з часам. Акрамя традыцыйных канцэртных праграм, аднавіў рок-оперы У. Мулявіна «Гусляр», «Песня аб долі», эксперыментуе ў жанры інструментальнага тэатра, супрацоўнічае з эстраднымі салістамі, ажыццяўляе новыя праекты.

3 1975 г. мастацкім кіраўніком i галоўным дырыжорам з’яўляецца народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь i прэміі «За духоўнае адраджэнне», уладальнік ордэна Францыска Скарыны прафесар Міхаіл Казінец.

Фолк-гурт Pawa (г. Мінск)

Pawa — малады беларускі гурт, створаны ў 2011 годзе. Аснова яго творчасці — эклектычнае спалучэнне традыцыйнай сярэднявечнай музыкі і сучасных электронных стыляў (dub step, hard style, trance, IDM). Самі музыканты свой стыль называюць «этнатэка» — гэта тая ж дыскатэка, але на фальклорнай аснове. Яны засяроджваюць увагу выключна на беларускай песеннай традыцыі, пры гэтым эксперыментуюць з аўтэнтычнымі матывамі ў кантэксце сучасных аранжыровак.

Гурт Pawa сваю творчасць прадстаўляў на шматлікіх фестывалях, у тым ліку міжнародных.

«Зейля» (Латвия)

Фольклорный ансамбль Резекненского края Озолайнской волости «Зейля» создан в 2001 году. Руководитель — Инара Блинова. В коллективе 12 участников, это представители четырёх поколений, что даёт надежду на дальнейшее сохранение и изучение духовного наследия страны.

 Репертуар ансамбля основывается на латгальском и латышском народном фольклоре. Это музыка и песни, которые исполняли предки в повседневной жизни и в праздники.

Ансамбль принимает участие в разных фестивалях народной музыки в Латвии и за рубежом. Народная песня и азартность исполнителей радует всех слушателей.

Ансамбль народных инструментов (г. Пушкино)

Создан в 2007 году при районном Доме культуры города Пушкино. Коллективом руководит заслуженный работник культуры Московской области Алексей Погодин.

Яркий, самобытный коллектив является постоянным участником культурных мероприятий города и района.Творческий уровень выступлений ансамбля неизменно растет. Выходя за рамки привычного для народных инструментов репертуара, коллектив не превращается в пародистов жанра, не рушит традиций, а адаптирует их для ансамбля русских народных инструментов, пробуя себя в эстраде и музыке кино. Неожиданным сюрпризом для слушателей является использование шумовых ударных инструментов, пилы со смычком, трубы и других.

Коллектив выступал с сольными концертами во многих учреждениях культуры Московской области, в Москве, разных регионах и городах России, участвовал в качестве специального гостя в различных фестивалях и конкурсах.

«Жеймена» (Литва)

Народная музыкальная капелла «Жеймена» Центра культуры города Пабраде создана в 1991 году. Руководитель — Жанна Гуменная. В репертуар группы входят мелодии народов разных стран — Литвы, Польши, Беларуси, Украины, Израиля. Капелла побывала в концертных турах в Польше, Германии, Бельгии, Хорватии, Словакии, Италии. Является лауреатом международных фестивалей фольклора, народной музыки и танцев.

«Жеймена» исполняет народные танцы и песни различных стран, прославляя Литву, сохраняя национальное этнокультурное наследие, возрождая и развивая богатые духовные традиции.

«Дударыкі» (Брэсцкая вобласць)

Узорны ансамбль народных духавых інструментаў «Дударыкі» створаны ў 2003 годзе на базе Ганца­віцкай дзіцячай музычнай школы. Ініцыятарам яго стварэння з’яўляецца настаўнік па класе цымбалаў Любоў Занько.

Сёння «Дударыкі» — гэта 12 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія граюць на дудках, акарынах, жалейках і шумавых інструментах. Узрост удзельнікаў — ад 8 да 17 гадоў. Рэпертуар складаецца з інструментальных твораў беларускіх кампазітараў, апрацовак народных песень і танцаў, а таксама твораў, напісаных Любоўю Занько.

Ансамбль з’яўляецца актыўным удзельнікам гарадскіх і раённых мерапрыемстваў, супрацоўнічае з прыходам Свята-Ціханаўскага храма г. Ганцавічы. Неаднаразова ўзнагароджваўся дыпломамі абласных, рэспубліканскіх, міжнародных фестываляў і конкурсаў.

«Азерыца» (Віцебская вобласць)

Народны фальклорны ансамбль «Азерыца» створаны ў 2004 годзе пры Езярышчанскім гарпасялковым Доме культуры. Сваю назву ўзяў ад назвы пасёлка Езярышча. Кіраўнік — выкладчык па класе цымбалаў Жанна Комава. Удзель­нікі граюць на дыятанічных цымбалах, жалейцы, дудачцы, гармо­ніку. Калектыў аб’ядноўвае сапраўдных аматараў народнай музыкі і песні, старадаўніх танцаў і народных традыцый.

Ансамбль з задавальненнем выконвае фальклорныя песні, апрацоўвае самабытныя народныя мелодыі.

«Азерыца» з’яўляецца візітнай карткай раённага свята народнай творчасці «Гарадоцкі Парнас», прысвечанага Канстанціну Вера­ніцыну, аўтару паэмы «Тарас на Парнасе».

«Бліскавіца» (Гомельская вобласць)

Народны ансамбль беларускай музыкі «Бліскавіца» Мазырскай дзіцячай школы мастацтваў №2 створаны ў 1993 годзе настаўнікам Марынай Благадаравай. У рэпертуары — беларуская народная музыка, творы сучасных беларускіх кампазітараў, апрацоўкі рускіх, украінскіх, малдаўскіх мелодый, акампанементы да вакальных твораў.

Калектыў пры­-маў удзел у шмат­лікіх мерапрыемствах, выступаў на адкрытых канцэртных пляцоўках г. Мазыра, у тым лі­ку з соль­нымі пра­грама­мі. Мае ўзнагароды абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.

«Таммику» (Эстония)

Женский танцевальный ансамбль «Таммику» действует в Йыхвиской волости с 1971 года, объединяя любительниц народного танца и является неотъ­емлемой частью культурной жизни эстонцев. Руководитель ансамбля — Марис Тоомель.

На сегодняшний день ансамбль входит в высшую категорию любительских коллективов народного танца в Эстонии. Неоднократно принимал участие в общегосударственных праздниках песни и танца в Эстонии, выступал на эстонско-финских праздниках в Финляндии.

Помимо участия в культурно-массовых мероприятиях Йыхвиской волости, выступал на тематических фестивалях в Литве, Венгрии, Польше и Беларуси.

«Спадчына» (г. Бабруйск)

Узорны ансамбль цымбалістаў Цэнтра культуры і вольнага часу Ленінскага раёна г. Бабруйска «Спадчына» створаны ў кастрычніку 2006 года. У 2010-м атрымаў ганаровае званне «ўзорны». Кіраўнік калектыву — Сняжана Смалярова. Удзельнікамі ансамбля з’яўляюцца вучні сярэдніх школ.

Сваю дзейнасць ансамбль пачынаў у якасці суправаджэння ўзорнага ан­самбля «Бярэзіца», а з 2007 года дзейнічае як самастойны калектыў.

Рэпертуар «Спадчыны» складаецца з твораў беларускіх, замежных кампазітараў, класічнай музыкі, беларускіх і рускіх народных песень і танцаў. Калектыў заўсёды знаходзіцца ў творчым пошуку.

Ансамбль цымбалістаў «Спадчына» спрыяе развіццю лепшых культурных традыцый, жыцця горада, дэманструе высокі творчы патэнцыял і арыгінальнасць калектыву, актыўна працуе над адраджэннем і развіццём нацыянальнай спадчыны.

«Явар» (Гродзенская вобласць)

Народны ансамбль народнай музыкі «Явар» настаўнікаў Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў імя М. К. Агінскага створаны ў 1997 годзе. З 2001-га нязменным кіраўніком калектыву з’яўляецца Валянцін Бортнік — таленавіты настаўнік народнага аддзялення школы. У 2004 годзе ансамблю прысвоена званне «народны». У яго складзе 8 удзельнікаў — настаўнікаў школы.

Рэпертуар будуецца на аснове мясцовага фальклору, беларускай народнай музыкі, твораў замежных кампазітараў.

«Явар» звычайна збірае вялікую колькасць слухачоў. Выступленні заўсёды прахо­дзяць з поспехам. Яго творчасць садзейнічае зберажэнню і развіццю беларускай нацыянальнай культуры.

«Скарбніца» (г. Салігорск)

Аркестр народных інструментаў «Скарбніца» Салігорскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў створаны ў 2015 годзе. Нягледзячы на свой малады ўзрост, калектыў паспеў заваяваць сімпатыі гледачоў. Кіраўнік калектыву Вольга Мастовіч — пераможца рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя Іосіфа Жыновіча, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Аркестр прапагандуе лепшыя ўзоры народнай, класічнай і сучаснай беларускай музыкі. У яго рэпертуары — творы розных эпох, стыляў і жанраў. Удзельнікамі калектыву з’яўляюцца прафесійныя і таленавітыя настаўнікі.

«Акорд» (г. Мінск)

Аркестр народных інструментаў «Акорд» сярэдняй школы №60 г. Мінска створаны ў 2003 годзе. Яго кіраўніком з першых дзён існавання з’яўляецца выпускнік Беларускай акадэміі музыкі Сяргей Галавач. У складзе калектыву 17 музыкантаў, якія граюць на цымбалах, акардэоне, кларнеце, скрыпцы, домры, бас-гітары, фартэпіяна, сінтэзатары. «Акорд» — пастаянны ўдзельнік канцэртных мерапрыемстваў раённага, гарадскога і рэспубліканскага ўзроўняў.

 Канцэртныя праграмы калектыву разнапланавыя, насычаныя яркімі, запамінальнымі нумарамі. У рэпертуары — творы як класічныя замежныя, так і беларускіх аўтараў, а таксама сучасная папулярная эстрадная музыка.

«Акорд» паспяхова ўдзельнічае ў разнастайных конкурсах, неаднаразова ўзнагароджваўся на міжнародных, рэспублікан­скіх, гарадскіх і раённых узроўнях.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.