Хроніка здарэнняў


Пабывалі двойчы

У пачатку мая ў жыхаркі вуліцы Ленінскай у Варапаеве ўкралі 50 курэй-нясушак агульным коштам 450 рублёў. Устаноўлена, што злодзей двойчы пабываў у хляве, хутчэй за ўсё, падабраўшы ключ да навяснога замка на дзвярах. Але хто менавіта гэта зрабіў, пакуль невядома.

З двара аднаго з дамоў у вёсцы Захараўшчына, які належыць жыхару райцэнтра, прапалі дызельнае паліва і іншая маёмасць. Украў іх 47-гадовы пастаўчанін, які нідзе не працуе і раней быў асуджаны. Знаходзячыся ў нецвярозым стане, спачатку ён зліў 20 літраў саляркі з бака аўтамабіля «ЗІЛ» і сцягнуў з дома сякеру. А праз некаторы час зноў наведаўся «пад мухай» у гэты двор і забраў з кабіны грузавіка набор інструментаў.

Па абодвух фактах узбуджаны крымінальныя справы.

Дарагая рыбка

Пастаўскім РАУС узбуджана крымінальная справа ў адносінах да двух жыхароў раёна, 1956 і 1964 гадоў нараджэння, якіх затрымалі работнікі Верхнядзвінскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на возеры Волься ў час незаконнай лоўлі рыбы. Не маючы адпаведнага дазволу, у забаронены перыяд з выкарыстаннем сеткі і маламернага судна браканьеры здабылі 25 асобін карася серабрыстага, 2 — ліня і 3 — ляшча. Тым самым прычынілі навакольнаму асяроддзю ўрон на суму 3454 рублі, што з’яўляецца асабліва буйным памерам. За гэта ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

За парушэнні прыгавораў

Што бывае за невыкананне прыгавору суда, цяпер добра ведаюць 37-гадовыя жыхары вёсак Васілеўшчына і Навасёлкі-2. Абодвум грамадзянам было назначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі. Але жыць па пэўных правілах мужчыны не хацелі, перыядычна парушалі ўведзеныя для іх забароны. У выніку былі ўзбуджаны новыя крымінальныя справы, якія прадугледжваюць пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў. Па ўсёй строгасці закону давя­дзецца адказаць і 28-гадоваму жыхару г.п. Варапаева, які мае непаўналетняе дзіця, нідзе не працуе і не выплачвае аліментаў на яго ўтрыманне.

Па зводках РАУС падрыхтавала Алена ШАПАВАЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.