Заўтра – Дзень медыцынскага работніка

Личности

Паважаныя медыкі Пастаўшчыны!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам! Ваша праца — гэта адданае служэнне лю­дзям. Вы вяртаеце пацыентаў да актыўнага ладу жыцця, усяляеце ў іх веру і надзею на выздараўленне, аблягчаеце пакуты, прыходзячы на дапамогу ў самыя цяжкія хвіліны. Вялі­кае дзякуй урачам, медсёстрам, малодшаму медыцынскаму персаналу за кампетэнтнасць, чуласць, дабрыню, спагаду, міласэрнасць. Працуючы самааддана і нястомна, вы штодзённа дорыце людзям самае каштоўнае — здароўе і жыццё. Мы ўдзячныя вам за добрае самаадчуванне, цудоўны настрой і высокую працаздольнасць. Шчыра жадаем поспехаў, моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця.

Сяргей ЧЭПІК, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр КУРТО, старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.