Забарона на наведванне лясоў

Местная власть

Раённы выканаўчы камітэт прыняў 6 чэрвеня бягучага года рашэнне №489 «Аб увядзенні  часовай забароны на наведванне лясоў на тэрыторыі Пастаўскага раёна».

У сувязі з адсутнасцю ападкаў, высокай тэмпературай паветра і моцным парывістым ветрам абстаноўка ў лясах Пастаўшчыны зараз вельмі складаная. З мэтай недапушчэння ўзнікнення ў іх, а таксама на тарфяніках пажараў і ўводзіцца часовая забарона. На працягу яе дзеяння забараняюцца знаходжанне грамадзян у лясах і ўезд у іх транспартных сродкаў (можна праязджаць праз лясы толькі па дарогах, якія вядуць да населеных пунктаў або абуладкаваных месцаў адпачынку).

Супрацоўнікі лясной аховы, РАУС і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодзённа патрулююць лясы і месцы адпачынку. У выніку выяўлення парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі ў лясах вінаватыя будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.