Чорнае золата лясоў

Общество

У самым разгары ягадны ліпень. І многія карыстаюцца магчымасцю падзарабіць. Асабліва шматлюдна на прыёмна-нарыхтоўчым пункце філіяла «Каапнарыхтпрамгандаль» райспажыўтаварыства па вуліцы Гагарына ў райцэнтры бывае ў другой палове дня: пастаўчане адно за адным нясуць спелыя чарніцы, вішні, чырвоныя і чорныя парэчкі. Сярод здатчыкаў і Канстанцін Бейнаровіч. Назваць яго заўзятым ягаднікам нельга — дары прыроды ён збірае раз-два ў тыдзень. Як правіла, вынікам такіх паходаў у лес з’яўляецца паўнюткае 10-літровае вядро чарніц, што ў грашовым выражэнні складае прыблізна 20 рублёў. Сума невялікая, але лішніх грошай не бывае, упэўнены мужчына.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ

Нарыхтоўшчык Сяргей Касцян прымае чарніцы ў Канстанціна Бейнаровіча