Глыбокае – вішнёвая сталіца

Культура

З 17 па 21 ліпеня ў Глыбокім у шосты раз праходзіць «Вішнёвы фестываль»

У гэтым годзе Вішнёвая каралева — галоўны персанаж фестывалю — прыме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі шлюбу адной глыбоцкай пары. Таксама ў яе з’явіцца пастаяннае месца жыхарства на беразе возера Кагальнае. У драўлянай рэзідэнцыі, пабудаванай у форме кветкі, размесцяцца музей «Вішнёвага фестывалю», рамеснікі са сваімі вырабамі, пакой для чаявання і бібліятэка.

На 19 ліпеня запланавана шмат падзей для моладзі. Сярод іх — квэст, аўташоу для дзяўчат, «Вішнёвае дрыфт-шоу», оўпэн-эйр, падчас якога гледачам трэба будзе адначасова паўтараць рухі танцавальнага калектыву «Вераніка» Глыбоцкага ДК, выступленне якога будзе бачна на вялікім экране. Гасцей «Вішнёвага фестывалю» чакаюць этнадыскатэка ад артыстаў з Польшчы, Літвы, Латвіі, Расіі, Грузіі, магчымасць атрымаць на аўкцыёне кавалак вялізнага пірага за прыпеўку або песню, а таксама феерверк, канцэрты і многае іншае.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.