Хваляванне, радасць, гонар

Главное Личности

адчуў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Гарус, прымаючы дзяржаўную ўзнагароду з рук Прэзідэнта Беларусі

Памятная падзея адбылася 5 ліпеня. Па традыцыі падчас святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у сталіцы ўшаноўвалі выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў.

— Мне таксама пашчасціла быць запрошаным на ўрачыстасць у Палац Незалежнасці і атрымаць з рук кіраўніка дзяржавы Падзяку Прэзідэнта, —  не хавае радасці Аляксандр  Мікалаевіч. — Уражанні незабыўныя. У захапленні ад самога палаца, у якім пабываў упершыню. Да глыбіні душы ўзрушыла ўрачыстая цырымонія ўручэння пагонаў і ўзнагарод.

Аляксандр Гарус 15 чэрвеня закончыў магістратуру пры Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і адзіны з 44 аднакурснікаў удастоены Падзякі Прэзідэнта. У органах Міністэрства ўнутраных спраў палкоўнік Аляксандр Гарус служыць 24-ы год. Гэта яго трэцяя дзяржаўная ўзнагарода. Некалькімі гадамі раней адзначаны медалём «За бездакорную службу» ІІІ і ІІ ступеняў.

Фаіна Касаткіна
Фото Николая Петрова, БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.