Першыя тоны – у засекі дзяржавы

Главное Сельское хозяйство

Вадзім Галімскі, Уладзімір Балай, Таццяна Андрэева, Міхаіл Гінько і Соф’я Падгайская

У мінулы панядзелак у філіял “Пастаўскае хлебапрыёмнае прадпрыемства” Полацкага камбіната хлебапрадуктаў паступіла зерне новага ўраджаю. Яго даставіў вадзіцель АТП №17 Вадзім Галімскі. Першымі да выканання дзяржзаказу прыступілі хлебаробы СП “Дунілавічы-агра”.  Лабарант Соф’я Падгайская ўзяла пробы зерня на якасць.

Соф’я Падгайская

Па традыцыі першых здатчыкаў прынята сустракаць караваем. Дырэктар хлебапрыёмнага прадпрыемства Міхаіл Гінько ўручыў яго Вадзіму Галімскаму, падзякаваў галоўнаму аграному СП «Дунілавічы-агра» Уладзіміру Балаю, а ў яго асобе ўсім хлебаробам гаспадаркі, за клопат пра хлеб.

Павіншавала з першымі тонамі і галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Таццяна Андрэева. Яна падкрэсліла, што з таго часу, як «Дунілавічы-агра» ўзначаліў Андрэй Сарапененка, справы ў гаспадарцы сталі наладжвацца. Пажадала далейшых поспехаў, упэўненасці, моцнага здароўя.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.