Працоўны семестр у разгары

Сельское хозяйство

Трэці працоўны семестр для моладзі афіцыйна стартаваў у краіне 2 мая. Зараз ён у самым разгары. На пляцоўцы ўзвядзення Беларускай АЭС цырымонія адкрыцця працоўнага семестра адбылася 11 ліпеня. На маладзёжным будаўніцтве ў Астраўцы будзе шчыраваць зводны атрад Саюзнай дзяржавы. У яго складзе больш за 350 чалавек. Ім давераць выконваць электра- і цепламантажныя, а таксама аддзелачныя і іншыя віды работ.

У нашым раёне першым да працы прыступіў маладзёжны атрад памочнікаў камбайнераў у ААТ «Хацілы-агра». На сённяшні дзень заключаны дагаворы з сельгаспрадпрыемствамі «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай», «Сцяг Перамогі-агра», лясгасам і заводам «Паставымэбля», дзе праявіць сябе змогуць 90 маладых людзей. Іх задзейнічаюць на ўборцы ўраджаю, сушцы зерня, праполцы пастаяннага ляснога гадавальніка, добраўпарадкаванні зон масавага адпачынку, зборцы вырабаў з драўніны. Усяго плануецца працаўладкаваць больш за 300 юнакоў і дзяўчат.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.