Прыязджайце ў Лучай на фэст!

Важное Духовность

Фота з адкрытых крыніц

Святая Ганна была замужам за праведным Яўхімам з роду прарока і цара Давіда. Дабрадзейным жыццём гэта пара падрыхтавала сябе да высокага звання — з’яўляцца бацькамі Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Ганна дачакалася радасці няньчыць свайго ўнука — Езуса — Збавіцеля Свету. Гэта святая лічыцца заступніцай сем’яў, маці і ўдоў.

Імя Святой Ганны носіць лучайскі касцёл. У яе гонар тут штогод ладзіцца фэст. Сёлета ўрачыстасць адбудзецца ў суботу, 28 ліпеня. Святую Імшу ўзначаліць наш зямляк, часова павераны ў справах Апостальскай нунцыятуры ў Рэс­публіцы Чад (Афрыка), ксёндз-прэлат Аляксандр Рагіня. Пачатак у 15 гадзін. Сардэчна запрашаю!

Ксёндз Яўгеній МІХАЙЛАЎ, пробашч лучайскага касцёла



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.