Стабільнасць і якасць

Экономика

Загадчыца магазіна «Азёрны» Эльвіра Бурштэйн з маладым прадаўцом Паўлай Шакола

імкнуцца забяспечваць пастаўскія кааператары

У першую суботу ліпеня сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі спажывецкай кааперацыі. Напярэдадні карэспандэнт «Пастаўскага краю» Анна Анішкевіч гутарыла са старшынёй праўлення раённага спажывецкага таварыства Грыгорыем ЛЕЎКАЎЦОМ.

— Сёлетняе свята асаблівае, — гаварыў Грыгорый Арсенцьевіч. — Яно супала з 80-годдзем утварэння Віцебскага аблспажыўсаюза. Час карэкціруе задачы, якія стаяць перад кааператарамі, але асноўны прынцып работы нязменны — забяспечваць людзей неабходнымі якаснымі прадуктамі і таварамі, працаваць на іх дабрабыт. З кожным годам ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі рабіць гэта ўсё складаней.

— Тым не менш Пастаўскае райспажыўтаварыства на перадавых пазіцыях.

— У даволі няпростых эканамічных умовах калектыў робіць розныя захады, каб насельніцтва раёна ў поўнай меры было забяспечана неабходным. Па вы­ніках работы за мінулы год нам прысуджана другое месца ў сферы абслугоўвання раёна. Філіял «Каапнарыхт­прамгандаль» прызнаны лепшым сярод нашых прадпрыемстваў. Магазін «Находка» ў вёсцы Кураполле (загадчыца — Жанна Пяткевіч) — лепшы сельскі магазін, «Молодёжный» (Святлана Дань) — лепшы гарадскі. І ў вобласці сярод аднатыпных прадпрыемстваў мы на другім месцы.  За пяць месяцаў бягучага года адзіныя на Віцебшчыне, хто забяспечыў выкананне ўсіх 9-ці прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Пастаянна шукаем новых пастаўшчыкоў і спажыўцоў, абнаўляем асартымент прадукцыі. Для павышэння тавараабароту актыўна ўдзельнічаем у выязных выставах-кірмашах.

Вясной на базе нашага таварыства прайшло сумеснае пасяджэнне савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага кіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў. Яго ўдзельнікі пабывалі ў многіх цэхах, азнаёміліся з прадукцыяй, якую выпускаем. У завяршэнне кааператары Пастаўшчыны атрымалі высокую ацэнку.

— А што ўяўляе сабой ваша арганізацыя?

— Спажывецкая кааперацыя раёна аб’ядноўвае 12500 членаў-пайшчыкаў. Мае разгалінаваную сетку прадпрыемстваў гандлю, грамадскага харчавання, будаўнічую і транспартную арганізацыі, сучасны нарыхтоўча-перапрацоўчы комплекс. Працуем і ў Браслаўскім раёне. Там за намі замацаваны 13 магазінаў і 6 аб’ектаў грамадскага харчавання. Падчас правядзення традыцыйнага свята «Браслаўскія зарніцы» абслугоўвалі больш за тысячу гасцей. Водгукі былі самыя лепшыя. На прадпрыемствах сістэмы працуюць 800 чалавек. З іх 650 — кадры масавых прафесій: прадаўцы, кандытары, повары, пекары, вадзіцелі, нарыхтоўшчыкі, 80 — таваразнаўцы, бухгалтары, эканамісты, тэхнолагі, загадчыкі складоў. Больш за 150 работнікаў прысвяцілі нашай сістэме звыш 20 гадоў. Працуе 250 чалавек ва ўзросце да 25 гадоў.

Кандытары Зоя Лабуць і Яніна Гушча

— Грыгорый Арсенцьевіч, прафесійнае свята — гэта добрая нагода падвесці вынікі, адзначыць лепшых работнікаў, уручыць заслужаныя ўзнагароды.

— Мы ганарымся сваімі кадрамі. Мой першы намеснік Ганна Сянько — лаўрэат звання «Чалавек года Пастаўшчыны-2017». Штогод праводзім конкурс, падчас якога ў розных намінацыях выяўляем самых прафесійных работнікаў, па яго выніках прысвойваем званне «Лепшы па прафесіі».  Сёлета яго ўдастоіліся таваразнаўца філіяла «Каапгандаль №2» Кацярына Аўгусціновіч, вядучы эканаміст філіяла «Каапнарыхтпрамгандаль» Таццяна Пурлан, бухгалтар райспажыўтаварыства Людміла Турон, прадавец магазіна «Колибри» Наталля Ліпская, майстар-повар бара «Лагуна» Наталля Ахідава, кандытар Святлана Іванова, вадзіцель Руслан Карандашоў, фармоўшчык цеста Марына Бародка. Свае званні намінанты пастаянна пацвярджаюць у вобласці і рэспубліцы. Так, Алена Пузан заняла другое месца на рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства сярод кандытараў. Юлія Танана і Крысціна Зубрыцкая — пераможцы абласнога конкурсу сярод повараў і афіцыянтаў, на другім месцы сярод прадаўцоў Анастасія Папова з універсама «Цэнтральны», а Вольга Пісарчык — сярод кандытараў. Напярэдадні прафесійнага свята Ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама адзначана праца старшыні рэвізійнай камісіі Ірыны Бурлаковай, аблспажыўсаюза —  прадаўца магазіна «Азёрны» Эльвіры Бурштэйн.

— Ведаю, што ў вашай арганізацыі з пашанай ставяцца да ветэранаў.

— Іх 250. Кожны ў свой час унёс неацэнны ўклад у развіццё сістэмы спажыўкааперацыі раёна. І сёння адрасую ім словы ўдзячнасці, з цеплынёй успамінаю гады сумеснай працы з Еўдакіяй Скіндар, Яўгеніяй Масцяніца, Галінай Дунаевай, Маргарытай Скраблевіч, Нінай Вялічка, Лідзіяй Петрачэнка, Рэгінай Дзявяткінай, Валянцінай Кобзік, Тамарай Татарчук, Ганнай Палтаржыцкай, Аленай Ляўковіч і многімі іншымі.

Бухгалтар Вольга Паспелава, вядучы эканаміст Таццяна Пурлан, таваразнаўца Наталля Грышанава працуюць у філіяле «Каапнарыхтпрамгандаль»

— Адзін з прыярытэтных кірункаў дзейнасці спажыўкааперацыі — абслугоўванне сельскага насельніцтва.

— Работнікі спажывецкай кааперацыі, як ніхто іншы, ведаюць запыты вясковых людзей. Мы імкнёмся да таго, каб сельскія жыхары маглі купіць у магазінах усё неабходнае, набыць не толькі прадукты, але і бытавую тэх­ніку, будматэрыялы і многае іншае. Карыстаецца папулярнасцю пакупка ў крэдыт. Жыхароў вёсак, дзе адсут­нічае гандлёвая кропка, абслугоўваюць аўтамагазіны. Іх функцыянуе 10. Яны абслугоўваюць больш за 300 населеных пунктаў. У некаторых вёсачках пражываюць па 2-3 чалавекі. Прадавец і вадзіцель стараюцца па максімуму дапамагчы старым, нямоглым: нярэдка заносяць пакупкі ім дадому.  Актыўна ўкараняем у практыку розныя акцыі па продажы тавараў.

— Наступае сезон нарыхтовак. Гатовыя да яго?

— Гатовыя круглы год. Пастаянна прымаем макулатуру, чорны і каляровы метал, шкло. У сезон — садавіну, агародніну, дары лесу. Для грамадзян гэта дадатковы заробак, для нас — магчымасць забяспечыць спажыўцоў якаснай, экалагічна чыстай прадукцыяй. За мінулы год аб’ём нарыхтоўчага абароту склаў 3203,2 тысячы рублёў. Гэта самы высокі паказчык у вобласці.

— Каб развівацца, трэба рухацца наперад…

— Маем вялікі патэнцыял. Але ў наш час усё імкліва мяняецца. Мерчэндайзінг, планаграма, залатая полка — новае. Але гэта было ўчора. Нельга губляць пільнасці: разрыў аднаго звяна — гэта разрыў усяго ланцужка. Робім усё для таго, каб насельніцтва раёна стабільна забяспечвалася якаснымі таварамі, а эканоміка нашай спажывецкай кааперацыі развівалася эфектыўна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.