У вас усё атрымаецца

Главное Образование

выказаў упэўненасць дырэктар Пастаўскага дзяржаўнага каледжа Сяргей Герасіменка на святочным вечары з нагоды ўручэння дыпломаў выпускнікам, які прайшоў 29 чэрвеня ва ўстанове

Дзяўчаты і хлопцы ў прыгожых сукенках і касцюмах, іх бацькі, а таксама выкладчыкі, куратары і майстры — усе вельмі хвалявалі­ся: з гэтага моманту выпускнікі — маладыя спецыялісты. Хтосьці вырашыў паступаць далей, хтосьці застаўся ў кале­джы майстрам, а большая частка атрымала першае месца работы і ўжо ў бліжэйшы час пачне свой працоўны шлях.

З наказамі і пажаданнямі да маладых спецыялістаў звярнуліся дырэктар навучальнай установы Сяргей Герасіменка, яго намеснікі Наталля Шылько і Антаніна Кухальская.

На выпускным вечары панавала шчырая, сяброўская атмасфера. Маладыя людзі развітваліся з бесклапотным юнацтвам, а педкалектыў адпускаў у дарослае жыццё хлопцаў і дзяўчат, якія сталі за гэтыя гады амаль роднымі. Педагогамі было сказана шмат цёплых слоў і добрых пажаданняў у адрас выпускнікоў. А тыя ў сваю чаргу выказалі падзяку адміністрацыі, выкладчыкам, куратару, іншым супрацоўнікам каледжа.

Сёлета 149 юнакоў і дзяўчат атрымалі ў навучальнай установе прафесіі слесара, тэхніка-механіка, рыхтоўшчыка, трактарыста-машыніста, вадзіцеля транспартных сродкаў, агародніка, повара, агента па забеспячэнні. Яны займаліся ў сямі групах на дзённай і завочнай формах навучання. Падчас урачыстасці былі агучаны імёны лепшых выпускнікоў, якія атрымалі найвышэйшы сярэдні бал у дыпломах. Сярод іх Арцём Атвалка, Андрэй Курдо, Любоў Пазняк, Віталій Скрыдлеўскі, Дзіяна Шорац і Паліна Маісеева. Апошняя атрымала грамату за выдатную вучобу, прыкладныя паводзіны і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці вучэбнай групы і каледжа.

У Паліны Маісеевай самы высокі сярэдні бал у дыпломе

За добрую вучобу і прыкладныя паводзіны таксама ўзнагароджаны Аляксандра Лебедзева, Інга Новак, Аляксей Аўгусціновіч, Андрэй Рубніковіч, Алег Гірвель, Вікторыя Сініца, Андрэй Курдо, Уладзіслаў Урбанайць, Андрэй Гарчагоў і Вадзім Дубіновіч.

Лепшымі ў спартыўным жыцці каледжа сталі Валерый Пліско, Руслан Хаткевіч, Віталій Жылевіч, Арцём Атвалка, Кірыл Пронька, Аляксей Гаўрыльчык і Анастасія Краміч.

Бацькам 12 навучэнцаў дырэкцыя ўстановы накіравала падзячныя пісьмы.

— Вы адпраўляецеся ў дарослае жыццё, дзе многае бу­дзе новым і незразумелым. Але любыя перашкоды можна пераадолець. А мы гатовыя дапамагчы вам у любой сітуацыі, — падсумаваў дырэктар дзяржаўнага каледжа Сяргей Герасіменка. — Для нас галоўнае — не толькі падрыхтаваць спецыяліста, але і даць яму першае працоўнае месца. Прымяняйце веды і ўменні, якія вы набылі ў нашым каледжы, і ўсё ў вас атрымаецца. У добры шлях, дарагія выпускнікі!

Тэкст і фота Наталлі Налей

Больше фото в наших группах с соцсетях: 

Одноклассники 

 

ВКонтакте



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.