Удасканальваць работу са зваротамі грамадзян

Местная власть

26 ліпеня на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў П. Л. Курто адбылося чарговае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, на якое былі запрошаны старшыні сельскіх Саветаў, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі некаторых прадпрыемстваў. Разгледжана пытанне «Аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 года №2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».

Загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Т. В. Васільчанка, якая выступіла з дакладам, расказала пра яе формы (а гэта асабістыя прыёмы грамадзян старшынёй райвыканкама і яго намеснікамі, выязныя прыёмы па месцы жыхарства, выстаўленне паштовых скрынак у грамадскіх месцах, «адно акно», грамадская прыёмная па пытаннях прававой асветы, «прамыя тэлефонныя лініі», «гарачыя лініі» і інш.) і меры, якія прымаюцца структурнымі падраз­дзяленнямі райвыканкама і сельвыканкамамі па задавальненні запытаў і патрэб грамадзян. За першае паўгоддзе да старшыні райвыканкама, яго намеснікаў і ў структурныя падраздзяленні райвыканкама паступілі 194 звароты грамадзян, што складае 92,38 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года. Ні адзін з іх не застаўся па-за ўвагай улады. Аднак некаторыя праблемныя пытанні, як, напрыклад, водазабеспячэнне г.п. Варапаева і вёскі Муляры, газазабеспячэнне г.п. Лынтупы, рамонт дарог, з-за недахопу фінансавых сродкаў пакуль застаюцца нявырашанымі.

Заслуханы тлумачэнні па рабоце са зваротамі грамадзян дырэктара УП ЖКГ І. Г. Глушонка і яго намесніка па ідэалагічнай рабоце М. А. Кабайлы, галоўных інжынераў ДЭУ-33 М.  М. Цэхановіча і ДРБУ-132 В. Ю. Будзіча. Выступілі таксама старшыні Курапольскага сельскага Савета М. М. Яльчык, Юнькаўскага — В.  Л. Врублеўскі, Лынтупскага — А. Я. Макаранка. Выказалі сваё меркаванне старшыні камісій райсавета: па пытаннях бюджэту і эканамічнага развіцця —  Г. М. Шубелька, мясцовага кіравання і рэгламенту — М. П. Нагановіч, сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі — В. М. Ромель.

Па абмеркаваным пытанні прынята пастанова, у якой вызначаны канкрэтныя задачы ў сферах работы са зваротамі грама­дзян і юрыдычных асоб, удасканалення адміністрацыйных працэдур, аказання паслуг і інфармавання насельніцтва.

Фаіна Касаткіна



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.