Вадзім Леанідавіч КРЫШТАФОВІЧ – НАЧАЛЬНІК ПАСТАЎСКАГА АДДЗЯЛЕННЯ ДЭПАРТАМЕНТА АХОВЫ МІНІСТЭРСТВА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Местная власть

Нарадзіўся 24 красавіка 1983 года ў горадзе Паставы. Закончыў Полацкі дзяржаўны аграрна-эканамічны тэхнікум па спецыяльнасці «Правазнаўства». Працаваў юрысконсультам сельгаспрадпрыемства «Прагрэс». Затым праходзіў тэрміновую службу ва ўнутраных войсках Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Звольніўшыся ў запас, паступіў на службу ў Пастаўскае аддзяленне Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на пасаду міліцыянера ўзвода міліцыі, потым — міліцыянера-кінолага ўзвода міліцыі. З 2007 года — інспектар групы міліцэйскай, ваенізаванай і вартавой аховы, а з 2009-га — старшы інспектар групы міліцэйскай, ваенізаванай і вартавой аховы. У 2010 годзе паступіў на завочнае аддзяленне ў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь, якую скончыў у 2016-м.

29 чэрвеня 2018 года загадам Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі назначаны начальнікам Пастаўскага ад­дзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.