Выбралі і не пашкадавалі

Личности

Трывожны званок, каманда на збор, хвіліна — і ўся дзяжурная змена пажарнай аварыйна-выратавальнай часці і тэхніка гатовы на выезд. Колькі такіх каманд за 20 і 18 гадоў работы ў РАНС давялося выканаць вадзіцелю Аляксандру Андрэеву і майстру-ратаўніку Алегу Каравацкаму (на здымку)!  У свой час яны выбралі прафесію, звязаную з выратаваннем чалавека, і з вялікай адказнасцю выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі. У жыцці — сціплыя і нешматслоўныя, бо прывыклі даказваць усё не словам, а справай.

— За гэты час столькі пажараў патушылі, што вылучыць штосьці асаблівае цяжка, — гаварылі. — Кожны з іх — трагедыя, бо чалавек страчвае маёмасць, а часам і блізкіх людзей. Вядома, навучыліся абстрагавацца і глядзець на ўсё выключна як прафесіяналы. Цяпер працуем на сучаснай тэхніцы, што значна аблягчае работу. Маем два камплекты абмундзіравання: вярнуўшыся з задання, ёсць магчымасць пераапрануцца. А раней здаралася, што вярталіся з аднаго выкліку і тут жа ў мокрым адпраўляліся на другі. Тым не менш ні разу не пашкадавалі пра тое, што прынялі рашэнне працаваць у аддзеле па надзвычайных сітуацыях. Праўда, рамантыкі, як думаюць некаторыя, у нашай прафесіі мала. Служба патрабуе  душэўных і фізічных намаганняў.

Анна Анішкевіч



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.