З маладым энтузіязмам

Общество Сельское хозяйство

працуюць родныя сёстры Марына і Іна Козіч на фермах «Луцк-Казлоўскі» і «Ласіца» СП «Ляхаўшчына-агра»

А сфатаграфаваць аператараў машыннага даення кароў парэкамендаваў дырэктар сельгаспрадпрыемства Баляслаў Францавіч Барэйка.

— Хоць дзяўчаты ў нашай гаспадарцы працуюць параўнальна нядаўна, — гаварыў ён, — але і я, і заатэхнік паспелі ацаніць іх працавітасць і старанне. Адным словам — руплівіцы. Паспяваюць і на рабоце, і дома на іх плячах шмат трымаецца.

Сёстры — з мнагадзетнай сям’і, акрамя іх, ёсць старэйшыя сястра і два браты. Дзяцінства закончылася рана: малодшай, Іне, ішоў толькі сёмы год, калі памёр бацька. Маці Вера Станіславаўна на той час працавала на ферме, дочкі дапамагалі ёй  раздойваць першацёлак, раздаваць кармы, імкнуліся падмяніць і па хатняй гаспадарцы. А закончыўшы школу, не рашыліся пакінуць маці адну і таксама выбралі жывёлагадоўлю.

Работа цяжкая, асабліва ў пашавы перыяд, калі даіць кароў прыходзіцца ў палявых умовах, на перасоўных дойках, у любое надвор’е. Хапае спраў і дома: трымаюць трох кароў, каня, свіней, авечак, гусей, курэй. Вось і ў той дзень, калі я была ў Шчотках, дзяўчаты збіраліся вазіць сена. А яшчэ з замілаваннем гаварылі пра маму, якая выхавала іх працавітымі і сумленнымі.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.