Брэнд і гонар Варапаева

Главное Общество

Так можна сказаць пра калектыў Варапаеўскай дыстанцыі пуці. Гэта пацвердзіла і прафесійнае свята, якое прайшло ў нядзелю, 5 жніўня, у гарадскім парку.

Людзі на яго збіраліся актыўна і дружна, ішлі сем’ямі, бабулі з унукамі, сённяшнія работнікі і ветэраны. Было шмат забаў для дзяцей, шырока прадстаўлены гандаль. Хтосьці адразу накіроўваўся на пляцоўку, дзе вялася гульня ў шашкі. А перад гэтым аматары футбола назіралі за гульнёй пуцейцаў з камандай сельскага Савета. Ва ўпартай барацьбе перамаглі віноўнікі ўрачыстасці.

Упартая барацьба за першынство ў шашках

І ўсё ж эпіцэнтрам свята па традыцыі з’яўляецца парк. Многія гарпасялкоўцы цэлы год не бачацца, жывучы на розных вуліцах, а сустракаюцца менавіта на Дзень чыгуначніка. Абдымкі, пацалункі, віншаванні. Асабліва радыя гэтаму ветэраны, чыё жыццё дзесяцігоддзямі было звязана з чыгункай. Памятае пра іх і ад­мініст­ра­цыя: да прафесійнага свята ўсе атрымалі грашовыя прэміі. А найбольш заслужаныя — узнагароды.

— Удзячныя начальніку дыстанцыі Аляксандру Кандыбіну, яго намесніку Аляксандру Ушкуру, старшыні прафкамітэта Веры Ушкур за пастаянную ўвагу да ветэранаў, — гаварыла старшыня ветэранскай арганізацыі Валянціна Трафімава. — У нашым узросце дарагое кожнае цёплае слова, поціск рукі, тое, што цябе памятаюць. У нашай арганізацыі пра людзей праяўляюць канкрэтны клопат.

Святаслаў Навіцкі

Штогод работнікі Варапаеўскай дыстанцыі пуці напярэдадні свята ўдастойваюцца розных узнагарод. Сёлета «Выдатнікам Беларускай чыгункі» стаў галоўны інжынер Канстанцін Канаш, Ганаровай граматай Міністэрства транспарту і камунікацый узнагаро­джаны брыгадзір пуці Анатолій Бобрык, нагрудным знакам «За добрасумленную працу на Беларускай чыгунцы» II ступені — вадзіцель дрызіны Сяргей Ісакаў, такім жа знакам III ступені — манцёр пуці Святаслаў Навіцкі. Яны былі запрошаныя на ўрачыстасць з нагоды свята ў сталіцу краіны — Мінск.

Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта рамонтніку штучных збудаванняў Сяргею Брагіну, аператару дэфектаскопнай цялежкі Алегу Багданаву, рабочаму па комплексным абслугоўванні будынкаў і збудаванняў Андрэю Зямчонку, ветэрану Міхаілу Борысу і Падзякі старшыні райвыканкама манцёру пуці Артуру Дашкевічу, брыгадзіру прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту і метрапалі­тэнаў Васілію Башаву, былому бухгалтару  Галіне Кішко ўручыла старшыня Варапаеўскага сельскага Савета Іна Касарэўская. Яна падзякавала асабіста ўзнагароджаным і ўсяму калектыву за стабільную працу, пажадала моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця.

Некалькі канцэртных нумароў падарыў прысутным начальнік дыстанцыі пуці Аляксандр Кандыбін. Адну песню ён выканаў у дуэце з манцёрам пуці Леанідам Камковым.

Анастасія Ціхановіч

Штогод адміністрацыя запрашае на свята вядомых беларускіх артыстаў. Сёлета варапаеўцы прымалі віншаванні ад вядомай спявачкі Анастасіі Ціхановіч і ансамбля «Гуляй, Бульбаш!». Гэта было яркае і маляўнічае шоу. Праграма ўключала ў сябе іскрамётныя танцы, вакальныя пастаноўкі, узаемадзеянне з гледачамі. Неардынарны падыход і абаянне артыстаў стварылі святочную атмасферу і падарылі цудоўны настрой.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ

Больше фото в наших группах с соцсетях: 

Одноклассники 

 

ВКонтакте



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.