Хроніка здарэнняў

Правовое поле

Пагроза – не жарт

У апошні час супрацоўнікам раённага аддзела Следчага камітэта і РАУС усё часцей даводзіцца ўзбу­джаць крымінальныя справы ў адносінах да жыхароў раёна, якія падчас канфліктаў з жонкамі або сужыцелькамі пагражаюць ім забойствам. Вось і нядаўна з заявай на мужа ў райаддзел міліцыі звярнулася пастаўчанка з вуліцы Юбілейнай. Жанчына паведаміла, што, пасварыўшыся, муж спачатку на словах абяцаў адправіць яе на той свет, а потым схапіў рукамі за шыю і пачаў душыць. За гэта грамадзя­ніну “свеціць” да двух гадоў пазбаўлення волі.

Грошы – з партманета, матацыкл – з павеці

У адну з начэй у 53-гадовага пастаўчаніна, які знаходзіўся ў доме свайго знаёмага па вуліцы Свірскай у г.п. Лынтупы, прапала з партманета буйная сума расійскіх рублёў. Як высветлілі работнікі міліцыі, украла іх 32-гадовая лынтупчанка, якая нідзе не працуе і разам з пацярпелым была ў названым вышэй доме. У жыхара вуліцы Піянерскай у гарпасёлку з павеці ў двары знік старэнькі матацыкл “Усход”. У дадзеным выпадку “пастараўся” 27-гадовы непрацуючы пастаўчанін, які ўжо мае судзімасць. Па абодвух фактах узбуджаны крымінальныя справы.

Закон трэба выконваць

А тым, хто яго парушае, даводзіцца трымаць адказ перад судом. Вось і шэраг жыхароў раёна, якія не захацелі жыць па правілах, цяпер чакае лава падсудных. Адзін грама­дзянін быў злоўлены прадстаўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі за рулём транспартнага сродку ў нецвярозым стане. Другі ўхіляўся ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі. Яшчэ двое грамадзян пасля здзейсненых злачынстваў парушылі патрабаванні ўстаноўленага для іх прэвентыўнага нагляду, і столькі ж чалавек не жадалі плаціць прысуджаныя ім аліменты на ўтрыманне ўласных дзяцей. Над кожным з гэтых прыкладаў варта задумацца і іншым.

Па зводках РАУС падрыхтавала Алена ШАПАВАЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.