Хроніка здарэнняў

Правовое поле

«Крайнім» аказалася аўто

У адзін з вечароў 29-гадовы жыхар вуліцы Зялёнай у райцэнтры, знаходзячыся «пад мухай» побач з кафэ «Бриз», што па вуліцы Чырвонаармейскай, назойліва чапляўся да 33-гадовага пастаўчаніна з вуліцы Юбілейнай. Размова закончылася тым, што нецвярозы малойчык пачаў біць нагамі аўто свайго апанента, які сядзеў за рулём. У выніку разбіў бакавое вадзіцельскае шкло і пашкодзіў люстэрка. Цяпер хулігану давядзецца не толькі аплаціць рамонт аўтамабіля, але і панесці назначанае судом пакаранне ў выглядзе штрафу, грамадскіх або папраўчых работ.

За катаванне і пагрозу забіць

У чэрвені ў райаддзел міліцыі звярнулася 29-гадовая пастаўчанка, якая паведаміла, што падчас сямейнага канфлікту яе ўдарыў муж. Праведзеная па факце заявы праверка паказала: мужчына не ўпершыню паднімае руку на жонку. Больш за тое, у канцы 2017 года, прыраўнаваўшы, прыстаўляў нож да яе шыі, пагражаў забіць і нават нанёс невялікі парэз. Зразумела, такія дзеянні раўніўца не маглі застацца незаўважанымі з боку прадстаўнікоў закону. Нядаўна пракурор раёна ўзбудзіў у адносінах да мужчыны дзве крымінальныя справы — за катаванне і пагрозу забойствам, па якіх яму «свеціць» да трох гадоў пазбаўлення волі.

 Украў з-пад храма

Падчас нядаўняга прыезду на Лынтупшчыну ў жыхара г. Ліепая (Латвійская Рэспубліка) прапаў партманет з дакументамі, банкаўскімі картачкамі і грашыма. Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю, супрацоўнікі якой устанавілі: украў іх 37-гадовы мясцовы жыхар, які нідзе не працуе і ўжо мае судзімасць. А адбылося злачынства побач з касцёлам у гарпасёлку. Замежны госць у нецвярозым стане сядзеў на бетоннай агаро­джы храма, паклаўшы побач з сабой партманет.

Па зводках РАУС падрыхтавала Алена ШАПАВАЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.