Ім першым пакарыўся тысячны рубеж

Главное Сельское хозяйство

Вадзіцель Павел Кеўліч і камбайнер Андрэй Сакалоў

Вадзіцель Вацлаў Яцэвіч і камбайнер Андрэй Сакалоў з ААТ “Камайскі-агра” першымі дасягнулі гэтай вышыні. А праз некалькі дзён трэцім у іх камандзе стаў і малады вадзіцель гэтай гаспадаркі Павел Кеўліч.

Імёны рэкардсменаў не сталі сюрпрызам — усе яны неаднаразова былі ў ліку тысячнікаў. Героямі жніва ганарацца, ставяць у прыклад іншым, адзначаюць за руплівую добрасумленную працу.

Цырымонія ўзнагароджання па традыцыі адбылася ў полі. Па ўмовах спаборніцтва падарункі і прэміі атрымліваюць першыя тры тысячнікі.

— Ваш поспех — падзея для Пастаўшчыны, — гаварыў Сяргей Чэпік. — Невыпадкова першыя тысячнікі з’явіліся на камайскай зямлі, якая ў свой час была сапраўднай жытніцай. Людзі тут працавітыя, адказныя, машынны парк папоўніла сучасная тэхніка, так што вяртайце былую славу гаспадаркі.

Віктар Гутараў віншуе Вацлава Яцэвіча

Андрэй Сакалоў першы камбайнерскі вопыт набыў яшчэ на “Ніве”, калі быў памочнікам. Самастойна працаваў на “Доне”, затым на нямецкай “Мезе”. Настойліва ішоў і да сёлетняга тысячнага намалоту. Вопытнаму камбайнеру даверылі новы сучасны камбайн “Нью Холанд” з высокай магутнасцю рухавіка, жняяркай — 11,5 метра, бункерам на 8,5 тоны збожжа.

Не хаваў радасці ад поспеху і ўвагі з боку кіраўніцтва раёна і Павел Кеўліч. Падкуплялі пазітыўны настрой і ўпэўненасць маладога вадзіцеля.

Яшчэ аднаго тысячніка Вацлава Яцэвіча дачакаліся на зернесушыльным комплексе ў Камаях, куды вадзіцель прывёз збажыну з поля. Доўгі час працаваў на камбайне, а некалькі гадоў таму пересеў на МАЗ. Віншаванні ветэран прымаў ад Аляксея Філімонава, кіраўніцтва малочнага завода і гаспадаркі.

— Тысячнікам я стаў не ўпершыню, — гаварыў вадзіцель. — Толькі летась надвор’е не дазволіла ўзяць запаветны рубеж. Хоць і не малады, а марку яшчэ трымаю.

Жніво — той час, калі цэніцца кожная пагодлівая хвіліна. Яго ўдзельнікі не трацяць час на размовы і рупяцца па новыя тоны.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ  



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.