Як у райскім садзе

Общество

Так мне думаецца кожны раз, калі бываю на тэрыторыі Пастаўскага раёна газазабеспячэння

Паляпшаючы вытворчыя паказчыкі, газавікі плённа працуюць і па навядзенні парадку на сваёй тэрыторыі. У Год малой радзімы да добраўпарадкавання падышлі з асаб­лівым энтузіязмам, работа актывізавалася, з’явіліся новыя ідэі і, адпаведна, новыя  архітэктурныя формы: вожык, які на сваёй спіне вязе газавы балон, комплекс з чатырох клумбаў, дэкаратыўны кошык.

Пра добраўпарадкаванне клапоцімся ўсе разам, — гаварыў Мікалай Жданковіч. — Прыгожы кошык зварыў Эдмунд Гуменнік, вожыка змураваў Павел Кароль, дапамагалі і іншыя. Кветкі на клумбах — агульны клопат. Рэгулярна ладзяцца суботнікі, таму ў нас ярка і прыгожа, што, несумненна, стварае ўтульнасць і камфортныя ўмовы працы.

Кантралёры Таццяна Куцуха і Галіна Юрына, аператар ПЭВМ Вольга Антух (у цэнтры) 

Анна АНІШКЕВІЧ