Экскаватар-амфібія

Общество

Вось такі незвычайны агрэгат на мінулым тыдні прыступіў да ачысткі сажалак па вуліцы Савецкай у райцэнтры. Адпаведны дагавор з прыватным вытворча-будаўнічым унітарным прадпрыемствам «ПостТраккер» заключылі мясцовыя камунальнікі.

— З дапамогай гэтай мадэлі можна чысціць вадаём ад глею, смецця, зараснікаў травы ці чароту, — расказваў вадзіцель экскаватара Віктар Раманоўскі. — Машына адроз­ніваецца ад стандартнай разнавіднасці тым, што замест звычайнай хадавой часткі абсталявана жалезнымі пантонамі, мае коўш з рэдкімі зубамі. Гэта неабходна для таго, каб свабодна сцякала вада, менш зачэрпвалася зямлі.

Ідэю стварэння экскаватара, які б плаваў па воднай паверхні, дырэктар прыватнага прадпрыемства «ПостТраккер» Сяргей Янцэвіч падгледзеў у калег. На яе ўвасабленне спатрэбілася каля месяца. Для большай функцыянальнасці тэхніка паэтапна будзе дапрацоўвацца. У прыватнасці, у хуткім часе ў яе з’явяцца гусеніцы, што дазволіць машыне самастойна спускацца на ваду (зараз яе спіхвае вялікі экскаватар).

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.