Калі запрацуюць банкаматы?

Важное Общество

Яшчэ ў канцы красавіка гэтага года па шэрагу аб’ектыўных прычын кіраўніцтва Цэнтра банкаўскіх паслуг №217 Белагра­прамбанка адключыла банкаматы ў аграгарадку Камаі і гарадскім пасёлку Варапаева, перастаўшы загружаць іх грашовай наяўнасцю. Улічваючы тое, што работнікі ўсіх устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый раёна пераведзены на выплату заработнай платы праз банкаўскія картачкі, ад жыхароў названых вышэй населеных пунктаў пасыпаліся званкі ў Белаграпрамбанк і раённы выканаўчы камітэт са скаргамі на немагчымасць зняць наяўныя грашовыя сродкі ў банкаматах. Паступілі яны і на «прамую тэлефонную лінію», якую старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік правёў 28 ліпеня.

Па ўказанні кіраўніка раёна рэдакцыя раённай газеты звярнулася па растлумачэнні ўзніклай сітуацыі да начальніка Цэнтра банкаўскіх паслуг №217 у г. Паставы рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Дзмітрыя Собаля. І вось які адказ мы атрымалі: «Размяшчэнне банкаматаў ААТ «Белагра­прамбанк», устаноўленых па адрасах: аг. Ка-маі, вул. Нарацкая, д. 4, і г.п. Варапаева, вул. Ленінская, д. 126, не адпавядае Метадычным рэкамендацыям па бяспечным функцыянаванні банкаматаў, а таксама парадку арганізацыі іх аховы падраздзяленнямі Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. З мэтай забеспячэння функцыянавання названага вышэй абсталявання ў дадзеных населеных пунктах запланавана яго перамяшчэнне: у аг. Камаі — у падсобнае памяшканне Камайскага сельскага Дома культуры па вул. Зялёнай, д. 3, у г.п. Варапаева — у будынак магазіна ЗАТ «Дабраном» па вул. Ленінскай, д. 131″Е».

Зараз вядуцца падрыхтоўчыя работы па заключэнні дагаворных адносін на выкананне праектна-вышукальных работ, пасля чаго будзе аформлены дагавор з падраднай арганізацыяй для ажыццяўлення будаўніча-мантажных работ. Правядзенне гэтых мерапрыемстваў дазволіць заключыць дагавор з Пастаўскім аддзяленнем аховы МУС Рэспублікі Беларусь і аднавіць работу банкаматаў. Арыенціровачны тэрмін аднаўлення іх работы — 1 студзеня 2019 года. Па ўсіх пытаннях просім звяртацца па адрасе: г. Паставы, вул. Юбілейная, 1″А». Тэлефоны для даведак: 4-14-72, 4-21-07 і 4-11-92″.

Алена ШАПАВАЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.