Казлоўская Вераніка Леанідаўна — першы сакратар Раённага Камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»

Общество

В. Л. Казлоўская нарадзілася ў 1988 годзе ў г. п. Лынтупы Пастаўскага раёна. У 2013 го­дзе скончыла УА «Мін­скі дзяржаўны лін­гві­стычны ўнівер­сітэт» па спецыяльнасці «Замежная мова (нямецкая мо­ва)», у 2017-м — Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне ў сацыяльнай сферы», у цяперашні час з’яўляецца магістрантам факультэта інавацыйнай падрыхтоўкі Інстытута кіраўніцкіх кадраў гэтай жа ўстановы адукацыі.

Працавала інжынерам-электроншчыкам і лабарантам кабінета фізікі ў Пастаўскай раённай гімназіі, настаўнікам інфарматыкі ў Пастаўскай раённай гімназіі і СШ №1 г. Паставы.

У 2014 годзе выбрана другім сакратаром Пастаўскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
З 8 мая 2018 года — выконваючая абавязкі першага сакратара Пастаўскага райкама ГА «БРСМ». З’яўляецца дэпутатам Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.

29 жніўня 2018 года пастановай Пленума Пастаўскага РК ГА «БРСМ» па ўзгадненні з Сакратарыятам ЦК ГА «БРСМ» і раённым выканаўчым камітэтам выбрана першым сакратаром.