«Лепшае сельскае падвор’е»

Общество

Так называецца конкурс сярод маладых сем’яў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. Ініцыятарам яго правядзення выступіў раённы камітэт грамадскага аб’яднання «БРСМ».

— Удзельнічаць у конкурсе могуць сем’і, у якіх муж або жонка знахо­дзяцца ва ўзросце да 31 года і з’яўляюцца членам БРСМ, — расказвала выконваючая абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Вераніка Казлоўская. — А таксама працуе на сельгаспрадпрыемстве або ў арганізацыі, установе, якая размешчана на тэрыторыі аднаго з сельсаветаў раёна. Падчас конкурсу будзем імкнуцца выявіць найлепшыя сем’і сельскіх Саветаў з мэтай замацавання іх на вёсцы, стымулявання да вядзення падсобнай гаспадаркі, актывізацыі работы па добраўпарадкаванні сельскіх падворкаў, умацавання статуса сучаснай маладой сям’і і культуры сямейных адносін. Нашу ідэю падтрымаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Леанідавіч Курто і раённы Савет выступае ў ролі арганізатара конкурсу. Заяўкі прымаюцца да 20 верасня. Матэрыялы высылайце на адрас: г. Паставы, плошча Леніна, 25, кабінет 29, або на molod_postavy@tut.by. Тэлефон для даведак 2-39-71.

Конкурс праводзіцца ў рамках Года малой радзімы. Таму пры падвя­дзенні вынікаў будуць улічвацца: дызайн і арыгінальнае афармленне прыдамавой тэрыторыі, жылога дома, наяўнасць малых архітэктурных форм, выкарыстанне нацыянальных традыцый (разьба па дрэве, макрамэ, вышыўка), разнастайнасць кветнікаў, абуладкаванне спартыўных і дзіцячых пляцовак для вядзення здаровага ладу жыцця, наяўнасць падсобнай гаспадаркі, удзел сям’і ў грамадскім і культурным жыцці населенага пункта. Канкурсанты могуць прадставіць сябе з дапамогай відэаролікаў, фотаматэрыялаў.

Анна АНІШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.