Перамаглі мацнейшыя

Спорт

Шахматны сезон па добрай традыцыі адкрыў ужо дзевятнаццаты па ліку турнір памяці Э. Т. Сіроткіна, У. Р. Рабенкі і М. А. Капціловіча, якія пры жыцці шмат зрабілі для адраджэння старажытнай гульні на Пастаўшчыне. Спаборніцтвы праходзілі ў сем тураў па швейцарскай сістэме і мелі рэкордны рэйтынг-ліст — 1700 балаў, што для раённага турніру — вялікая лічба. Гэта і невыпадкова, бо сярод удзельнікаў былі кандыдаты ў майстры спорту Рэспублікі Беларусь — пастаўчане Анатоль Салацінскі і Дзмітрый Стахоўскі, а таксама Сяргей Ляшчонак з Полацка, у актыве якога перамогі ў абласных і рэспубліканскіх турнірах, прызавыя месцы на міжнародных спаборніцтвах сярод ветэранаў.

Ключавой аказалася партыя трэцяга тура паміж С. Ляшчонкам і А. Салацінскім. Апошні гуляў чорнымі, здолеў арганізаваць нядрэнную атаку і рэалізаваць колькасную перавагу. А канцоўка была за сапернікам. У выніку Сяргей Ляшчонак, які святкаваў перамогу ва ўсіх сямі партыях, заняў першае месца. Другі вынік паказаў Анатоль Салацінскі, у актыве якога 6 ачкоў. Тройку прызёраў замкнуў Дзмітрый Стахоўскі. Усяго на паўачка менш за яго набралі Аляксей Паўлаў і аўтар гэтых радкоў. Пры падліку дадатковых паказчыкаў усё вырашыла наша асабістая сустрэча. А ў ёй перамога была за мной. Сярод школьнікаў годную гульню прадэманстравала Ева Іванова з СШ №2.

Новы сезон, які так удала і цікава стартаваў, абяцае быць багатым на спабор­ніцтвы. 2 верасня пройдуць туры на першынство раёна ў вышэйшай і першай лігах.

Юрый КАТОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.