пасадзілі пастаўскія маладажоны Вікторыя і Андрэй Пляшкун
Уступаючы ў шлюб, яны вырашылі закласці новую традыцыю — замест таго, каб павесіць на парэнчу моста замок (колькі іх там іржавее!), што звычайна робяць маладажоны, пасадзіць дрэўца. Ідэю адобрыў бацька жаніха Сяргей Часлававіч, які працуе намеснікам дырэктара УП ЖКГ і клапоціцца пра добраўпарадкаванне горада і раёна. Ён жа вызначыўся з тым, дзе найбольш мэтазгодна закласці алею — ля новых дамоў у мікрараёне вуліцы Юбілейнай (уздоўж дэндрапарка). Куды пасля рэгістрацыі шлюбу і накіраваўся вясельны картэж.
— Не трывожыла, што перасаджаны клёнік можа загінуць? — пытаюся ў маладажонаў. — На дварэ ж такая спёка…
— Сваё першае сямейнае дрэўца мы садзілі з вялікай любоўю і надзеяй і верым, што яно абавязкова прыжывецца. Добра палілі. Праз некалькі дзён пасля вяселля з’ездзілі і палілі зноў, а таксама перачыталі запіскі з пажаданнямі, якімі нашы госці ўпрыгожылі клёнік.
Хочацца верыць, што пасадка дрэўцаў маладажонамі ў Алеі закаханых сапраўды стане для пастаўчан традыцыяй. Камунальная служба гатова яе падтрымаць. Звяртайцеся ў дыспетчарскую службу па тэлефоне 2-70-70, і там вас звяжуць з майстрам па добраўпарадкаванні або намеснікам дырэктара УП ЖКГ.
Фаіна Касаткіна
Фота Рыты ШЫЛЕЙ
Счастья молодым!
Рейтинг комментария:
0
0