Працавала і ў будні, і ў святы

Личности Общество

15 жніўня заслужаная калгасніца Еўдакія Мікалаеўна Галаўко адзначыла 100-гадовы юбілей.

Павіншаваць Еўдакію Мікалаеўну з гэтай ганаровай датай завіталі старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксей Філімонаў, старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Літвіновіч, кіраўнік спраў Юнькаўскага сельскага Савета Таццяна Врублеўская і прадстаўніца сельгаспрадпрыемства «Сцяг Перамогі» Таццяна Чарняўская. Юбілярка прымала падарункі са слязамі на вачах — так было прыемна, што пра яе памятаюць.

Пры першым поглядзе на імянінніцу не скажаш, што яна адзначае векавы дзень нараджэння: выглядае маладзей за свае гады. Еўдакія Мікалаеўна ўсё жыццё прысвяціла працы ў калгасе «Сцяг Перамогі», а жыла ў роднай вёсцы Міськія Юнькаў­скага сельсавета.

— Працавала і ў будні, і ў святы. Напэўна, гэта і надавала сілы жыць, — успамінала жанчына.

Сваёй сям’і і дзяцей у юбіляркі няма, але роднымі для яе сталі дзеці і ўнукі брата. Часта наведвае Еўдакію Мікалаеўну і пляменніца Людміла Жук. Апошнія 6 гадоў пенсіянерка жыве разам з унучатай пляменніцай Наталляй Разумоўскай, і за гэты час яны сталі роднымі людзьмі — як бабуля з унучкай.

— Мы жывём дружна, — гаварыла Наталля. — Бабуля часта ўспамінае, як працавала ў калгасе, сваіх суседзяў і сябровак. Расказвае, як рабіла ў паляводстве, звеннявой на ільну, потым звычайнай рабочай. На пенсію выйшла у 1980 годзе ва ўзросце 62 гадоў.

У дзень юбілею гучала шмат добрых пажаданняў, і хочацца верыць, што ўсе яны збудуцца.

Тэкст і фота Наталлі Налей



1 комментарий по теме “Працавала і ў будні, і ў святы

  1. Спагады ад Бога ёй і тым, хто дапамагае !

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.