«Сацыяльны экспрэс» прыпыніўся ў Юньках

Важное Общество

Вячаслаў Мураўёў, Вольга Мажута, Алена Мудрая, Аляксандр Кабайла і Аляксандр Тамілін

Пра новую форму работы Лынтупскага філіяла тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва чытала ў раёнцы яшчэ ў маі. А нядаўна «экспрэс» прыпыніўся ў нашых Юньках. На сцэну выйшлі першыя ўдзельнікі і зачаравалі гледачоў моцнымі галасамі, энергічнасцю, пазітывам. З асаблівым захапленнем слухала песні нашай маладосці, зайздросціла лынтупчанам пажылога ўзросту, якія маюць магчымасць так цікава бавіць час. 

На мерапрыемства завіталі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Седзюкевіч і дырэктар ТЦСАН Дзіяна Пякарская. З іх выступленняў мы даведаліся, што ў наступным годзе сацыяльнай службе споўніцца 100 гадоў. А самі работнікі гэтай службы падчас канцэрта даказалі: яны не толькі міласэрныя, клапатлівыя, але і таленавітыя, адкрытыя.

На завяршэнне артыстам па­дзякаваў старшыня Юнькаўскага сельскага Савета Вячаслаў Врублеўскі. Паднялася на сцэну і я. Але так расхвалявалася, разгубілася, што не ўсё сказала. Паважаныя ўдзельнікі «Сацыяльнага экспрэса»! Вы — малайцы! Брава вам! З нецярпеннем бу­дзем чакаць чарговай сустрэчы.

Ганна САРОКА, аг. Юнькі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.