Сур’ёзная падстава для ўрачыстасці і гонару

Важное Общество

У канцы мінулага тыдня пасля капітальнай рэканструкцыі адкрыўся адміністрацыйна-бытавы будынак Пастаўскага раёна электрычных сетак.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел кіраўнік раёна Сяргей Чэпік, яго намеснік Павел Станюш, генеральны дырэктар РУП «Віцебскэнерга» Міхаіл Лузін, а таксама дырэктары прадпрыемстваў электрасетак з іншых гарадоў вобласці.

Рэканструкцыя будынка пачалася ў кастрычніку 2017 года, неўзабаве пасля ўводу ў эксплуатацыю ключавой падстанцыі па выдачы электрычнай магутнасці ад Беларускай АЭС 330 кВ «Паставы» каля вёскі Бірвіта.

— Пасля запуску на Пастаўшчыне такога аб’екта мы проста не маглі дапусціць, каб РЭС заставаўся ў неабноўленым будынку, — гаварыў гендырэктар РУП «Віцебскэнерга» Міхаіл Лузін. — Знайшлі сродкі і прывялі яго ў адпаведнасць з усімі нарматыўнымі патрабаваннямі, якія сёння існуюць у энергасістэме краіны.

Дзякуючы Міхаілу Лузіну за такі «падарунак» для мясцовых энергетыкаў, Сяргей Чэпік падкрэсліў, што камфортныя ўмовы для працы людзей з’яўляюцца неад’емнай часткай поспеху ў любой сферы дзейнасці. 

Будынак Пастаўскага РЭС быў пабудаваны ў 1983 го­дзе гаспадарчым спосабам. Гады эксплуатавання адбіліся на яго стане і выглядзе. Затое пасля рэканструкцыі стаў сучасным і прывабным, тут створаны камфортныя ўмовы для работы спецыялістаў.

Тэкст і фота Людмілы ЗЕЛЯНКЕВІЧ