Таму што няма жадання

Важное Общество

Гэтыя фотаздымкі зроблены па падказцы нашых чытачоў. «Жыву ў Мінску, — гаварыла жанчына, патэлефанаваўшы ў рэдакцыю. — Часта прыязджаю да сястры ў госці. Люблю Паставы — утульны, прыгожы горад. Выходжу з аўтобуса і іду ў пяты гарадок. Пастаянна звяртаю ўвагу на магазін «Гасцінец». Будынак памаляваны, каля яго чыста. А вось за агароджай буяе трава. На дэкаратыўных клумбах чарнее пустая зямля. Нескладана было б пасадзіць тут якія-небудзь кветкі, тыя ж аксаміткі. І быў бы зусім іншы выгляд». Слушная прапанова.

Жыхары дамоў у мікрараёне шостага гарадка, якія размешчаны побач са спартыўнай пляцоўкай, запрасілі сфатаграфаваць сметніцу ў дзіцячай ракеце. «Ракета — цудоўнае месца для забавы малых, — расказвалі. — Вясной работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі яе пафарбавалі. Дзеткі любяць пасядзець у ёй, уяўляючы сябе пілотамі. Але ў заднім адсеку пастаянна ствараецца сметнік. Двор­нікі прыбіраюць смецце, а за ноч зноў вырастае гара абгортак ад марожанага, сухарыкаў, чыпсаў. Чыіх рук гэта справа? Не злоўлены — не злодзей. Але нам думаецца, што вечарамі тут збіраюцца падлеткі, і яны лянуюцца зрабіць лішні крок да ўстаноўленых сметніц».

Пра добраўпарадкаванне цэнтральных вуліц горада клапоцяцца работнікі УП ЖКГ. Калектывы прадпрыемстваў і арганізацый стараюцца наводзіць парадак на прылеглых тэрыторыях, аздабляюць іх клумбамі, дэкаратыўнымі насаджэннямі. Але ёсць гаспадары, якія не тое што пра прыгажосць, але і пра элементарны парадак каля сваіх дамоў не дбаюць. Еду па вуліцы Кастрычніцкай. І тут у некаторых месцах замест кветак “красуюцца” чарнобыль, крапіва і лебяда ў паўроста чалавека. Не трэба шмат сіл, каб пустазелле абкасіць ці абарваць. Ды толькі, відаць, у гаспадароў няма на гэта жадання.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.