У гонар 1030-годдзя Хрышчэння Русі

Духовность

28 ліпеня ва ўсіх цэнтрах праваслаўнага славянскага свету прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя 1030-годдзю Хрышчэння Русі. Праваслаўныя вернікі ў гэты дзень прыйшлі ў свае храмы на саборную малітву, каб акунуцца ў цудоўную, радасную атмасферу. Святочныя богаслужэнні прайшлі і па ўсёй Беларусі. У храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Паставы былі адслужаны Божая Літургія і падзячны малебен.

Нагадаю, што свята Хрышчэння Русі адзначаецца ў Расіі з 2010 года ў дзень памяці святога роўнаапостальнага князя Уладзі­міра. Менавіта ён у 988 годзе першым з усіх князёў прыняў хрысціянства па грэчаскім абрадзе і зрабіў яго дзяржаўнай рэлігіяй Кіеўскай Русі. Сённяшняя геаграфія свята сведчыць пра тое, што вера сапраўды не мае межаў: 1030-годдзе Хрышчэння Русі адзначылі на розных кантынентах, у дзясятках краін — усюды, дзе ёсць прыходы Рускай Праваслаўнай Царквы.

Тэкст і фота Юліі ЛАЗІКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.