У школу з Добрым сэрцам!

Общество

Так называецца штогадовая рэспубліканская дабрачынная акцыя, якая стартавала на Пастаўшчыне 1 жніўня

У ходзе акцыі — а праводзіцца яна Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі — аказваецца адрасная сацыяльная дапамога мнагадзетным, няпоўным сем’ям, а таксама сем’ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і адчуваюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года. У яе рамках валанцёры руху “Добрае сэрца” арганізуюць збор адзення і абутку, канцылярскіх прылад, спартыўных тавараў і іншых рэчаў для школьнікаў.

Штогод актыўны ўдзел у акцыі прымаюць прадстаўнікі Пастаўскага райкама БРСМ, аб’ядноўваючы свае намаганні з раённымі арганізацыямі Беларускага саюза жанчын і Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Вось і сёлета яе пастаянныя ўдзельнікі — члены пярвічнай арганізацыі пагранкамендатуры “Паставы” — першымі сабралі дзіцячыя рэчы, цацкі, купілі падарункавы сертыфікат на суму 70 рублёў у магазін “Ладушки” — і разам з выконваючай абавязкі першага сакратара РК ГА “БРСМ” Веранікай Казлоўскай 7 жніўня адправіліся ў сям’ю пастаўчанкі Таццяны Гнятнёвай. Жанчына адна выхоўвае трох хлопчыкаў: Віталія (ён пойдзе ў чацвёрты клас), Яраслава (у першы) і Расціслава (наведвае дзіцячы садок). Рэчы і сертыфікат мнагадзетнай маме прывезлі і ўручылі намеснікі начальнікаў па ідэалагічнай рабоце рэзервовай паграні­чнай заставы пагранкамендатуры “Паставы” Дзмітрый Бурак і аддзялення паграні­чнага кантролю “Мольдзеві­чы” Андрэй Залатароў.

— Я прапаную кожнаму жыхару Пастаў і раёна прывозіць у наш раённы камітэт не патрэбныя ім дзіцячыя рэчы: адзенне, абутак, канцтавары і інш., — гаварыла пазней Вераніка Казлоўская. — Яны не абавязкова павінны быць новымі, можна тыя, якія былі ва ўжытку, але знаходзяцца ў добрым стане. Усё гэта перададзім у мнагадзетныя, малазабяспечаныя сем’і. Таксама мы ўстанавілі ў магазіне “Ладушки”, які з’яўляецца нашым даўнім партнёрам, скрынку з лагатыпам акцыі. І цяпер кожны, хто прыйдзе па пакупкі сваім дзецям, можа пры жаданні апусціць у яе сшытак, лінейку, аловак і г.д. для названых вышэй дзетак.

Па словах маладзёжнага лідара Пастаўшчыны, сёлета да акцыі падключыўся яшчэ адзін магазін — “Цветы. Ультра”, які знаходзіцца на плошчы Леніна ў райцэнтры. Яго прадаўцы будуць фарміраваць па заяўках (падаць іх можна да 29 жніўня) букеты для школь­нікаў і ўкладваць у іх перша­класнікам канцтавары. Прадоўжыцца акцыя да сярэдзіны верасня і абяцае быць такой жа маштабнай, як і мінулагоднія.

Алена ШАПАВАЛАВА
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.