Устаноўлены тэрміны збору журавін і брусніц

Общество Правовое поле

Збіраць брусніцы ўжо можна ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях (з 8 жніўня), у Магілёўскай (з 12 жніўня). З 15 жніўня іх збор  дазволены ў Мінскай вобласці, з 16 — у Віцебскай, 20 — у Гродзенскай.

Нарыхтоўку журавін першымі пачнуць жыхары Брэсцкай вобласці — з 24 жніўня. З 25 жніўня збіраць іх змогуць жыхары Гомельскай вобласці, з 1 верасня — Магілёўскай, з 2 верасня — Мінскай. Журавінавы сезон у Віцебскай вобласці адкрыецца 3 верасня, у Гродзенскай — 6 верасня.

Мінпрыроды нагадвае, што збіраць ягады трэба спосабамі, якія не наносяць шкоды ягаднікам і не прыводзяць да іх знішчэння.

За парушэнне тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў або метадаў збору ці нарыхтоўкі, іншае парушэнне правіл збору прадугледжана адказнасць: папярэджанне або штраф да 20 базавых велі­чынь, для ІП — да 100, для юрыдычных асоб — да 500.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.