З Лондана – у Іванава

Культура

Фота БЕЛТА

Шэраг мерапрыемстваў юбілейнага, XXV Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў г. Іванава Брэсцкай вобласці, будзе прысвечаны 400-годдзю першага ў свеце «Буквара». Вучоныя даказалі, што ён мае беларускія карані. Яго выдалі ў 1618 годзе на царкоўнаславянскай мове ў адной з самых старажытных і ўплывовых беларускіх друкарань — у Ві­ленскім Свята-Духавым праваслаўным брацтве ў мястэчку Еўі пад Вільнюсам. Зараз у свеце засталіся толькі два экзэмпляры гэтага ўнікальнага выдання — адно з іх, няпоўнае, захоўваецца ў Каралеўскай бібліятэцы Даніі, а другое, якое захавалася добра, знаходзіцца ў лонданскай бібліятэцы «Мідл Тэмпл». Убачыць той самы «Буквар» у арыгінале сёння амаль немагчыма: каб атрымаць доступ да фаліянта, трэба прайсці праз шэраг перамоў і мець важкую прычыну. Але сёлета ў Дзень ведаў факсімільнае выданне легендарнага «Буквара» прэзентуюць на Дні беларускага пісьменства. 

Вучоныя дакладна не могуць сказаць, хто быў ініцыятарам і стваральнікам «Буквара». Найбольш верагоднымі аўтарамі або складальнікамі кнігі з’яўляюцца вядомыя праваслаўныя дзеячы Мялецій Сматрыцкі і Лявонцій Карповіч. Фінансавую падтрымку выданню аказаў князь Багдан Агінскі. Такім чынам, беларусам ёсць чым ганарыцца — першы ў свеце «Буквар» прыдумалі нашы продкі. А сёння з гэтай кнігі пачынаецца дарога ў свет ведаў дзетак не толькі Беларусі, але і многіх іншых краін свету, а назва «Буквар» увайшла ў сучасную беларускую, рускую, укра­інскую, балгарскую, абхазскую, аварскую, адыгейскую, інш. мовы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.