Жывая прыцягальная сіла

Личности

Са старэйшынай вёскі Белькі Вандай Брэскай наведалі Ганну Яловік. Нагода для сустрэчы значная — у ліпені Ганна Вікенцьеўна адзначала 96-ы дзень нараджэння. У доме ідэальны парадак, чысціня, прыгажосць і ўтульнасць. Радуюць вока дагледжаныя кветнікі, агарод, старанна абкошаная, добраўпарадкаваная тэрыторыя ля дома.

Ліюцца ракой успаміны пра дзяцінства, клопаты сялянскага жыцця, вайну, ад’езд на ца­ліну,  нялёгкае  падарожжа на чужыну і вяртанне ў родныя мясціны. Галоўным скарбам для жанчыны заўсёды былі сям’я і родная зямля. З замілаваннем прыгадала свайго памерлага мужа, з якім шчасліва пражылі 63 гады. 

— Мама — багаты чалавек: мае 6 унукаў, 15 праўнукаў і 2 прапраўнукаў, якія часта наведваюць яе, — гаварыла дачка Ганны Вікенцьеўны Галіна Мышко (на здымку).

Не сумняваюся, што гэты гасцінны дом з радасцю прымае блізкіх і далёкіх людзей. Тут прыцягальная сіла, гармонія, спакой, сюды хочацца вяртацца…

Іна КАСАРЭЎСКАЯ, старшыня Варапаеўскага сельскага Савета