А на фота – жыццё 70-х

Важное Общество

У рэдакцыю раённай газеты звярнуўся дакументальны фатограф Сяргей Лескець. У электронным лісце распавядаў, што на інтэрнэт-аўкцыёне выкупіў невялікі сямейны архіў у негатывах — 390 кадраў. Адрэстаўраваў і адсканіраваў у патрэбнай якасці ўсе негатывы.

— Гэтыя здымкі падаліся мне вельмі цікавымі. Падлетак з вёскі Заруддзе на танную савецкую камеру ў сярэдзіне 70-х здымае сяброў, сваякоў, хатнюю жывёлу, лес. Вельмі шчыра, непасрэдна і проста. Тут і першыя сэлфі, калі гэта яшчэ не было мэйнстрымам, — піша фатограф. — Я працую з шэрагам сусветнавядомых СМІ, такіх як ВВС і The Guardian. І, паверце мне, крыху разбіраюся ў фатаграфіі.

Невялікія пошукі праз Google прынеслі вынік: на некалькіх здымках адлюстраваны Рэйманд Эмануілавіч Пятровіч (ураджэнец гэтай вёскі), быў зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік у Глыбокім у 2005 годзе. Галоўная прычына, па якой Сяргей звярнуўся ў «ПК», — жаданне знайсці гаспадароў гэтых здымкаў, даведацца пра іх лёсы. Таксама фатограф хоча зрабіць выставу гэтых работ у Паставах.

Калі вы можаце яму дапамагчы любой інфармацыяй, пішыце на е-mail рэдакцыі postkr@mail.ru або тэлефануйце на нумар 4-13-39.

Падрыхтавала Наталля Налей



1 комментарий по теме “А на фота – жыццё 70-х

  1. Добры дзень. Дзякуй вам за публікацыю. За гэты час я з дапамогай супрацоўніка Волкаўскага сельсавета знайшоў свайго героя. Мы нават зрабілі сюжэт на ОНТ.
    https://ont.by/news/molodoj-fotograf-kupil-na-aukcione-plyonku-70-h-godov-s-zarisovkami-derevni-kotoroj-uzhe-net
    і на мінскім гарадскім маладзёжным партале The Village
    https://www.the-village.me/village/culture/stories-kul/270447-selfie
    Але цікава будзе атрымаць любыя звесткі як пра вёску, так і пра людзей якіх вы там пабачылі альбо памятаеце.
    Дзякуй

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.