Бясплатны праезд у школу і гурткі

Важное Образование

З 1 верасня навучэнцы Віцебскай вобласці могуць бясплатна ездзіць на гарадскіх аўтобусах (акрамя экспрэсных маршрутаў), а таксама гарадскім электрычным транспарце.

Цяпер бясплатны праезд ім гарантаваны не толькі ад месца жыхарства да школы і назад, але і пасля школы да ўстаноў дадатковай адукацыі, на факультатыўныя заняткі, гурткі і спартыўныя секцыі.

Гэта права дзейнічае на працягу ўсяго навучальнага года — з 1 верасня бягучага года па 30 чэрвеня 2019-га. Для гэтага навучэнцам трэба мець пры сабе даведку тыпавой формы. Рашэнне аб дадатковых мерах па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў было прынята  Віцебскім абласным Саветам дэпутатаў яшчэ ў сакавіку бягучага года, але ў дзеянне ўступіла толькі з 1 верасня.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.