Цяпер з еўрапейскімі ліцэнзіямі

Спорт

З 10 па 13 верасня трэнеры па футболе Аляксандр Тарасевіч і Арцём Цітовіч праходзілі трэнерскія курсы на атрыманне ліцэнзій UEFA-D.

Навучанне праходзіла на базе тэхнічнага цэнтра Асацыяцыі Беларускай федэрацыі футбола ў  Мінску. Нягледзячы на кароткі тэрмін навучання — усяго 3 дні, — Аляксандр і Арцём паспелі атрымаць даволі шырокую тэарэтычную базу па актуальных метадах падрыхтоўкі дзяцей, а таксама адпрацавалі тэорыю на практыцы.

— Наша футбольная акадэмія Fair play з’яўляецца ўдзельнікам праекта UEFA па развіцці дзіцяча-юнацкага і масавага футбола, у адпаведнасці з якім усе трэнеры, што працуюць у сетцы нашых футбольных школ (на сённяшні дзень яны існуюць у Ашмянах, Астраўцы і ў хуткім часе з’явіцца ў Паставах), павінны мець трэнерскую ліцэнзію UEFA-D, — расказваў заснавальнік футбольнай акадэміі Fair play Аляксандр Кушнер. — Гэты афіцыйны дакумент пацвярджае, што нашы спецыялісты прайшлі навучанне па еўрапейскіх стандартах падрыхтоўкі дзяцей. Яны могуць легальна займацца трэнерскай дзейнасцю.

Па тэхнічных прычынах тэрміны набору дзяцей у Паставах у групы падрыхтоўкі футбольнай акадэміі Fair Play былі адкладзены. Набор пройдзе ў кастрычніку.

Зараз магчыма запісаць дзяцей (дзяўчаты: 2005-06 і 2007-08 г.н.; хлопцы: 2005-06, 2007-08, 2009-10, 2011-12, 2013-14 г.н.) у футбольную акадэмію Fair Play па тэлефонах: 8(029) 666-54-84, 8(033) 366-54-84, а таксама на сайце www.fair-play.by.

Наталля Налей
Фота прадастаўлена Аляксандрам Кушнерам



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.